Першыя альтэрнатыўныя пікеты ў Смаргоні – за Лябедзьку (фота)

2015 2015-08-09T23:49:00+0300 2015-08-09T23:49:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-zbor-liabedz-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   8 жніўня ў Смаргоні быў зладжаны першы пікет сябрамі ініцыятыўнай групы альтэрнатыўнага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Мікола Уласевіч з Астраўца і Іван Сташкевіч з Ашмянаў зладзілі ў горадзе адразу 2 пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння Анатоля Лябедзькі. Пасля пікетавання яны збіралі подпісы таксама шляхам
пакватэрнага абыходу.

На пікеце ў горадзе шмат подпісаў сабраць не ўдалося, больш паспяховым быў абыход кватэр. Па словах Мікалая Уласевіча, людзі не асабліва жадаюць публічна выяўляць сваю пазіцыю, таму больш плённы збор подпісаў менавіта ў кватэрах, нягледзячы на тое, што многіх жыхароў папросту няма дома.

   Пікеты на вуліцы праходзілі у самым цэнтры гораду і каля дастаткова ажыўленага “Еўраопту” і доўжыліся па 4 гадзіны кожны. Як зазначае Уласевіч, сёння ўсё складаецца супраць актыўнасці людзей на выбарах – і спякотнае надвор’е, і летняя пара году, і пасіўны стан грамадства.

   Смаргонскія выбарцы, якія цікавіліся зборам подпісаў, задавалі пытанні найперш сацыяльнага характару, у прыватнасці, уздымалі праблемы нізкіх заробкаў, і як гэта збіраецца вырашаць каманда прэтэндэнта ў кандыдаты. Збор подпісаў праходзіў без эксцэсаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international