Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

2015 2015-08-09T16:15:26+0300 2015-08-09T16:17:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/goush-siargej-barr.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, вызначэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда і рашэнне намесніка старшыні Вярхоўнага суда А.А. Забары. Усе згаданыя суды адмовілі ў задавальненні яго скаргі на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама аб забаране правядзення пікета 10 снежня 2014 года, таму праваабаронца і звяртаецца ў дзяржаўны орган, які ажыццяўляе нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў.

Сяргей Гоўша катэгарычна не згодны як з пастановамі судоў, так і рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама, які, на яго думку, незаконна забараніў пікет да 66-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. У скарзе праваабаронца адзначае, што ўсе суды настойліва “не заўважаюць”, што Баранавіцкі гарвыканкам сам парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, бо не ўказаў матывы, па якіх пікет быў забаронены, што мясцовыя чыноўнікі парушылі яшчэ і тэрмін адказу заяўнікам аб прынятым рашэнні.

Сяргей Гоўша звяртае ўвагу Генеральнай пракуратуры, што суды трох інстанцый таксама не прынялі да ведама яго тлумачэнні аб незаконнасці патрабаванняў з боку гарвыканкама ад заяўнікаў заключэння дамоў з міліцыяй па ахове грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, паколькі гэтага не патрабуе Пастанова Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207. Але самымі абсурднымі, на думку Сяргея Гоўшы, выглядаюць тлумачэнні ў судзе прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама аб тым, што ён у сваёй заяве не ўказаў меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і прыборкай тэрыторыі пасля пікета.

– Да заявы былі прыкладзены копіі дамоў з паліклінікай і ЖКГ, але суддзі і іх “не заўважылі”, – адзначае Сяргей Гоўша.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international