З інтэрнэт-сайта чавускай раёнкі прыбралі артыкул, у якім распавядалася пра тое, як насамрэч стваралася ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі

2015 2015-08-09T15:46:10+0300 2015-08-09T15:46:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chausy-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з газеты "Іскра"

Фота з газеты "Іскра"

З інтэрнэт-сайта чавускай раённай газеты “Іскра” знік артыкул, у якім распавядалася пра тое, як насамрэч у Чавускім раёне стваралася ініцыятыўная група у падтрымку вылучэння дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта РБ.

Пра своеасаблівы чавускі вопыт стварэння ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ў Чавускім раёне са спасылкай на “Іскру” распавёў інтэрнэт-сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”, пасля інфармацыю перадрукавала Радыё “Свабода” і шэраг іншых незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.

У прыватнасці, у артыкуле “У Чавускім раёне пачалі збіраць подпісы” у “Іскры” паведамлялася, што “У Чавускім раёне стартавала перадвыбарчая прэзідэнцкая кампанія-2015. У мінулы чацвер, 23 ліпеня, у райвыканкаме адбылося пасяджэнне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталя Лебедзева і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Мацюліна, на якім была вызначана ініцыятыўная група ў складзе 30 чалавек, якія будуць збіраць подпісы ў падтрымку кандыдатуры дзеючага цяпер Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Старшынёй ініцыятыўнай групы па збору подпісаў прызначана Тамара Мацюліна. Чальцы ініцыятыўнай групы падзеленыя па тэрытарыяльнаму прызнаку, г.зн. збор подпісаў па арганізацыях, установах і прадпрыемствах праводзіцца не будзе. Акрамя гэтага, штодзённа ў горадзе арганізаванае пікетаванне, на якім таксама магчыма аддаць свой голас у падтрымку кандыдатуры зараз дзеючага Прэзідэнта”…

Матэрыял у раённай газеце яскрава сведчыў пра тое, што ўлады Чавускага раёна напоўніцу выкарыстоўвалі адміністрацыйны рэсурс, падтрымліваючы вылучэнне ў якасці кандыдата дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Зараз “Іскра” прыбрала гэты артыкул з свайго інтэрнэт-сайта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international