Рэдактара “Весніка Магілёва” пакаралі за неапублікаванне звестак аб членах раённых выбарчых камісій

2015 2015-08-08T16:22:40+0300 2015-08-08T16:22:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vesnik-magileva.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За несвоечасовае размяшчэнне інфармацыі аб членах Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій Магілёва па выбарах прэзідэнта рэдактара газеты “Веснік Магілёў” Васіля Навічонка прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.  

Пра гэта паведаміў магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын, які звярнуўся з лістом у Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў, у якім прасіў патлумачыць прычыны адсутнасці інфармацыі ў мясцовых дзяржаўных газетах аб складзе раённых выбарчых камісій.

 У адказе Аляксею Колчыну старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Іваноў паведаміў, што звесткі аб членах раённых выбарчых камісій былі размешчаны на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

 Рашэнне для апублікавання гэтай інфармацыі было накіравана ў “Веснік Магілёва”, аднак, як пазначана ў адказе, па нейкіх тэхнічных прычынах яно не было апублікавана ў газеце, за што было прынята рашэнне прыцягнуць рэдактара выдання да дысцыплінарнай адказнасці.

 5 жніўня 2015 года ў №31 газеты “Веснік Магілёва” было апублікавана рашэнне сумеснага пасяджэння прэзідыўма Магілёўскага гарсавета і Магілёўскага гарвыканкама “Аб утварэнні Ленінскай і Кастрычніцкай раённых у г.Магілёве камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” ад 21 ліпеня 2015 г. з пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумар тэлефона камісій, а таксама пазначаныя звесткі аб кіраўніцтве камісій.

Нагадаем, што ў склад кожнай камісіі ўвайшло па 13 чалавек. Прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі сярод абраных членаў камісіі няма. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international