Бялынічы: актыўны збор подпісаў вядуць прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч

2015 2015-08-07T17:08:26+0300 2015-08-07T17:08:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-zbor-karatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы актыўна збіраюць подпісы ў падтрымку сваіх прэтэндэнтаў прадстаўнікі дзвюх ініцыятыўных груп – дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і прэтэндэнта ад “Народнага рэферэндума” Таццяны Караткевіч.

Абедзве ініцыятыўныя групы ажыццяўляюць збор подпісаў як шляхам абыходу кватэр і дамоў мясцовых жыхароў, так і праз арганізацыю пікетаў на вуліцах Бялыніч. Неабходна адзначыць, што, калі мясцовыя актывісты “Белай Русі”, БРСМ і дзяржаўных прафсаюзаў зладзілі пікетаванне па збору подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў гарадскім пасёлку толькі некалькі разоў, то бялыніцкія прыхільнікі Таццяны Караткевіч ладзяць адпаведны пікет амаль кожны дзень.

Па словах чальцоў ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч, бялынічане не баяцца ставіць попісы ў падтрымку вылучэння яе кандыдатуры, аднак большасць месцічаў перакананыя ў тым, што ў выніку выбараў нічога не зменіцца, кіраўніком краіны ў любым выпадку застанецца Аляксандр Лукашэнка. У падтрымку Таццяны Караткевіч у Бялынічах падпісаліся ўжо некалькі сот чалавек. Мясцовыя ўлады пакуль не робяць ніякіх перашкодаў у арганізацыі пікетавання і зборы подпісаў за прэтэндэнтку.

Плануецца, што сама прэтэндэнтка ў кандыдаты Таццяна Караткевіч наведае Бялынічы 16-га жніўня, яна паўдзельнічае тут у працы дзвюх пікетаў па збору подпісаў у падтрымку вылучэння сваёй кандыдатуры, сустрэнецца з мясцовымі жыхарамі.

Наогул, хаця на адміністрацыйных будынках і ў некаторых крамах Бялыніцкага раёна нарэшце з’явіліся абвесткі пра тое, што ў Рэспубліцы Беларусь 11 кастрычніка адбудуцца выбары прэзідэнта краіны, вялікай цікавасці з боку мясцовых жыхароў да гэтай лёсавызначальнай падзеі, у адрозненне ад папярэдніх аналагічных выбарчых кампаній, не назіраецца.

Фота збору подпісаў за А. Лукашэнку – з сайта http://belynichi.gov.by/

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international