У Брэсце падпісантаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі заахвочвалі запрашэннямі на канцэрт

2015 2015-08-07T12:57:41+0300 2015-08-07T12:57:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukash-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамілі некаторыя жыхары Брэста, якія працуюць у арганізацыях, што ўваходзяць у склад канцэрна “Белнафтахім”. За подпіс у падтрымку дзейнага прэзідэнта можна было атрымаць квіток-запрашэнне на канцэрт, прымеркаваны да Дня горада.

Выпадкі недобраахвотнага падпісання за А.Лукашэнку фіксуюцца на розных брэсцкіх прадпрыемствах і ўстановах. Як распавёў грамалскі актывіст Аляксей Коўтун, рабочых падчас працоўнага дня выклікаюць у адмысловае памяшканне альбо просяць наведаць пікет у горадзе, які ладзяць сябры ініцыятыўнай групы за вылучэнне ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. “Патэлефанавалі з аднаго прадпрыемства (але прасілі не ўзгадваць яго назву ў прэсе) і паведамілі, што калі заканчваецца працоўная змена каля 15 гадзін людзей “настойліва” запрашаюць падыйсці да пікетоўцаў і пакінуць свой подпіс за Аляксандра Лукашэнку”, - кажа Коўтун.

Паводле яго слоў, пазней высвятляецца, што ў падпісных лістах ужо ёсць усе асабістыя дадзеныя грамадзян, акрамя нумару пашпарту і ўласнага подпісу. “З тымі рабочымі, якія не падпісаліся за вылучэнне дзеючага прэзідэнта, абяцалі правесці “прафілактычную” размову: справа можа дайсці да звальнення з працы”, – адзначыў А. Коўтун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international