Не працягутая віза яшчэ аднаму прадстаўніку КНГ АБСЕ ў Беларусі

2002 2002-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэрмін дзеяньня беларускай візы грамадзянкі Злучаных Штатаў Амэрыкі Мэгам Фітцджэральд завяршаецца 12 верасня. Згодна з дыпляматычнай практыкай, спадарыня Фітцджэральд зьвярнулася ў Міністэрства замежных справаў Беларусі з просьбаю падоўжыць тэрмін дзеяньня яе дакумэнтаў. Аднак МЗС не задаволіла просьбу.

Прэасавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка адмовіўся камэнтаваць гэтае рашэньне.

Мэгам Фітцджэральд пачала працаваць у КНГ АБСЭ сёлета са студзеня. Праўда, Беларусь яна ведала і раней, бо пэўны час была супрацоўніцай амбасады ЗША ў Беларусі. Пасьля таго як беларускія ўлады вымусілі пакінуць Беларусь спадароў Віка, Рывалье і Карпэнтэра, рашэньнем АБСЭ менавіта яна была адказнай за працу Кансультацыйна-назіральнай групы. Другая замежная супрацоўніца групы Аліна Жасану з Малдовы ёсьць адказнай толькі за тэхнічныя пытаньні працы. Больш на сёньняшні дзень замежных супрацоўнікаў у КНГ няма.

Такім чынам, храналёгія ад'езду зь Беларусі супрацоўнікаў КНГ выглядае гэтак: сьнежань 2001 году – кіраўнік групы Ганс-Георг Вік, красавік 2002 году – выканаўца абавязкаў кіраўніка групы Мішэль Рывалье, чэрвень 2002 году – часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Эндру Карпэнтэр.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international