Павел Сапелка: Аўтуховіча фактычна пазбавілі права на абарону

2015 2015-08-05T14:11:21+0300 2015-08-05T14:15:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч у Мінску 16 ліпеня 2014. Фота: svaboda.org

Мікалай Аўтуховіч у Мінску 16 ліпеня 2014. Фота: svaboda.org

У калегіі Гродзенскага абласнога суда сёння разглядаецца справа аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду над былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам. Спачатку разгляд прызначылі на 6 жніўня, аднак нечакана дату перанеслі на дзень раней і Аўтуховіч не паспяваў дамовіцца з адвакатам. Ён папрасіў суд  перанесці паседжанне, каб у суд мог дабрацца адвакат.

Аднак судовая калегія абвясціла, што працэс працягнецца а 14-й гадзіне, і калі адвакат не даедзе да гэтага часу, то Аўтуховічу прадаставяць дзяржаўнага адваката.

Ваўкавыскі раённы суд 17 ліпеня адмовіў Ваўкавыску раённаму аддзелу ўнутраных спраў у хадайніцтве аб працягу прэвентыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам, аднак неўзабаве на гэтую пастанову быў вынесены прыватны пратэст выконваючым абавязкі пракурора Ваўкавыскага раёну.

Мікалай Аўтуховіч падрабязна каментуе паспешлівы перанос разгляду справы ў судзе:

“Разгляд прыватнага пратэсту быў прызначаны судом на 6 жніўня. Пра тое, што справа будзе разглядацца 5 жніўня, мяне апавясціў супрацоўнік Ваўкавыскага РАУС 4 жніўня ўвечары. Такім чынам, я быў пазбаўлены магчымасці выкарыстоўваць, як гэта планавалася, дзень 5 жніўня на заключэнне дамовы з абаронцам. Улічваючы тое, што я пазбаўлены па прычыне нагляду права без дазволу пакідаць месца жыхарства, а адвакат ажыццяўляе сваю дзейнасць у Мінску, мне дапамогу ў заключэнні дамовы павінны былі аказаць сябры, і ў іх была дамоўленасць аб удзеле адваката ў судовым пасяджэнні 6 жніўня. З'явіцца 5 жніўня ў Гродзенскі абласны суд гэты, абраны мной адвакат не мог, у сувязі з гэтым дагавор на яго ўдзел у судовым паседжанні 5 жніўня не складаўся, паколькі гэта супярэчыць правілам працы адваката.

У судовым пасяджэнні я паведаміў ўсе гэтыя абставіны і хадайнічаў аб разглядзе справы 6 жніўня. Аднак судовая калегія паставіла мне заведама невыканальныя ўмовы: забяспечыць яўку абранага мной адваката да 14.00 5 жніўня, а ў выпадку немагчымасці гэтага, я буду забяспечаны абаронцам па прызначэнні. Лічы такі падыход парушэннем, а дакладней, прафанацыяй права на абарону: прызначананаму абаронцу спатрэбіцца час для азнаямлення з маёй сітуацыяй і час для падрыхтоўкі да судовага пасяджэння. Гэты абаронца павінен прачытаць два маіх прысуды, атрымаць ад мяне звесткі аб гэтых крымінальных справах і маім стаўленні да прысудаў, маёй біяграфіі, працоўнай, грамадскай і прадпрымальніцкай дзейнасці, паводзінах да і пасля асуджэння. І толькі пасля гэтага вывучыць матэрыялы уласна разглядаемай справы. За мізэрны час да заканчэння працоўнага дня гэта немагчыма”.

Юрыст-праваабаронца Павел Сапелка бачыць у гэтых дзеяннях судовай калегіі парушэнне права на абарону:

“ Адмаўляючы ў задавальненні хадайніцтва аб пераносе слухання справы, суд, тым самым, пазбавіць Аўтуховіча права на абарону. А пазбаўленне права на абарону з'яўляецца безумоўнай падставай для адмены судовага вызначэння па крымінальнай справе.

Адмена пастановы суддзі аб адмове працягнуць прэвентыўны нагляд будзе яшчэ і неабгрунтаванай, паколькі:

Мікалай Аўтуховіч правёў тэрмін прэвентыўнага нагляду з мінімальнымі па колькасці і значнасці парушэннямі. Ён выключна станоўча характарызуюцца, працуе, мае пастаяннае месца жыхарства, сям'ю. Мае ўрадавыя ўзнагароды.

А мэтам ажыццяўлення над ім кантроль, як за судзімым, цалкам адказвае замацаванае артыкулам.81 Крымінальнага кодэкса права органаў ўнутраных спраў ажыццяўляць за ім прафілактычны нагляд”.

6 жніўня павінен быў завяршыцца тэрмін прэвентыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international