viasna on patreon

У Брэсце адбыўся пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі

2015 2015-08-05T13:03:12+0300 2015-08-05T13:03:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svabodu-palitviaz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя была праведзена сябрамі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна, а таксама актывістамі незалежнага прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці.

Удзельнікі пікету былі апранутыя ў цішоткі з надпісам “Свабоду Мікалаю Статкевічу” і распядалі жыхарам горада пра лёс палітычных зняволеных у Беларусі. Паводле актывістаў, звычайным людзям не хапае інфармацыі, пра тое, што ў краіне адбываецца пераслед асобаў, якія з’яўляюцца апанентамі цяперашняй улады.

“Шмат у каго пануе страх: грамадзяне не асмельваюцца адкрыта выказваць свой пункт гледжання на сітуацыю ў Беларусі, - распавяла адна з удзельніц пікету. – Але ж у тым, каб агучыць сваё меркаванне і патрабаваць выканання ўладамі сваіх абавязкаў, няма нічога крымінальнага і супрацьзаконнага”. Акцыя прайшла без інцыдэнтаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства