viasna on patreon

У Мінску на “Амкадоры” подпісы за Лукашэнку збіраюць не сябры ініцыятыўнай групы (фота раздадзеных падпісных лістоў)

2015 2015-08-05T10:40:02+0300 2015-08-05T10:40:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amkador-zbor-lukash-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Работнікі прадпрыемства паведамілі што адказны за ідэалогію холдынга выклікаў да сябе па аднаму работніку са структурных падраздзяленняў арганізацыі і раздаў ім усім падпісныя лісты, каб яны пачалі збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Бланкі пустыя – у іх не стаяць звесткі аб члене ініцыятыўнай групы, які ажыццяўляе збор подпісаў. Самі ж зборшчыкі не з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта.  

Трэба адзначыць, што факты збору подпісаў ў падтрымку прэтэндэнта ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка ў працоўны час, на працоўным месцы і пад пагрозамі ў выніку адмовы падпісацца ў яго падтрымку выяўлены амаль ва ўсіх гарадах Беларусі, пераважна на дзяржаўных прадпрыемствах, а таксама дзяржаўных і сацыяльных установах. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства