Алесь Бяляцкі: Словам Лукашэнкі аб вызваленні Статкевіча верыць не варта

2015 2015-08-05T10:28:01+0300 2016-05-26T21:01:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі

Cтаршыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі

Заява дыктатара была сфармуляваная паводле прынцыпу «пяцьдзесят на пяцьдзесят», трэба проста чакаць, якімі будуць ягоныя далейшыя крокі.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

- Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам «Еўрарадыё», «Радыё Свабода» і tut.by аб тым, што пытанне аб былым кандыдаце ў прэзідэнты Мікалаі Статкевічы, які знаходзіцца ў зняволенні, цяпер на парадку дня і можа быць развязанае да «выбараў». Як вы можаце пракаментаваць гэтую заяву?

- Я ўважліва два разы прачытаў гэта выказванне. Лукашэнка сфармуляваў яго паводле прынцыпу «пяцьдзесят на пяцьдзесят», абсалютна не вызначыўшыся. І цяпер гэта сапраўды будзе выглядаць як выключна ягонае рашэнне.

Мы ўпершыню пачулі, што турэмны лёс Мікалая Статкевіча знаходзіцца ў руках у Лукашэнкі. Таму надзвычай важным будзе цяпер даведацца, ці засталася ў яго хоць нейкая кропля сумлення і маральнасці.

- Гэта, па-вашаму, звязана з кастрычніцкімі «выбарамі» ў Беларусі?

- Гэта звязана з «выбарамі», я мяркую. Бо «абірацца», трымаючы ў турме кандыдата з яшчэ мінулых выбараў - гэта сур'ёзны выклік для міжнароднай супольнасці і сур'ёзная падстава для непрызнання гэтых «выбараў». Таму, я думаю, Лукашэнка і знаходзіцца цяпер на такім «раздарожжы».

- Ці варта верыць такой заяве беларускага дыктатара?

- Сказана было ў фармаце «пяцьдзесят на пяцьдзесят» і тут можна перакручваць сітуацыю і так, і сяк. Таму верыць словам Лукашэнкі не варта, а трэба проста чакаць, якімі будуць далейшыя крокі.

- Якія фактары могуць паўплываць на гэтыя «крокі» так, каб Мікалай Статкевіч сапраўды выйшаў на свабоду?

- Я думаю, скарачэнне санкцыйнага спісу, у які былі ўключаныя беларускія чыноўнікі, і з'яўляецца сігналам «добрай волі» з боку Еўразвязу. Зразумела, што яны цяпер чакаюць дзеянняў у адказ, і вызваленне Статкевіча магло б быць такім адказам.

- Вам не здаецца, што ў такім выпадку мы маем справу са свайго кшталту гандлем палітвязнямі?

- Абмен у гэтым выпадку - лепш, чым адсутнасць абмену.

Таксама па тэме:

Алесь Бяляцкі не бачыць відавочных падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўразвязу

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international