Справаздача па маніторынгу пікета 4 жніўня, прысвечанага тэме палітвязняў і зніклых палітыкаў

2015 2015-08-05T09:27:41+0300 2016-07-25T12:26:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-piket-2015-08-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Мінску насупраць будынка КДБ 4 жніўня 2015 года. Фота Генадзя Верацінскага

Пікет у Мінску насупраць будынка КДБ 4 жніўня 2015 года. Фота Генадзя Верацінскага

Вынікі маніторынгу. 4 жніўня 2015 года ў Менску адбыўся пікет на праспекце Незалежнасці пад помнікам Ф.Э.Дзяржынскаму, прысвечаны тэме палітвязняў і зніклых палітыкаў, арганізаваны Абяднанай грамадзянскай партыяй. Дагэтуль праз інтэрнэт была распаўсюджаная інфармацыя з заклікам далучыцца да пікету. Заяўка на пікет не падавалася.

У час з 13:40 па 14:30 на месцы правядзеньня пікета прысутнічаў назіральнік ад праваабрончых арганізацый, абазначаны бэйджам. У выніку назірання была запоўненая карта назірання за масавымі мерапрыемствамі, па якой складзены дадзены агляд.

Пікет цягнуўся з 14:00 па 14:21. На пікеце прысутнічалі да 11 удзельнікаў (на 14:07), абазначаныя тэматычнымі цішоткамі (“Свабоду беларускім палітвязням” і “Свабоду Статкевічу”) і раздрукаванымі партрэтамі фармату А4 з выявай  Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча. Лозунгі не гучалі.

Ахову масавага мерапрыемства ажыццяўлялі супрацоўнікі ў цывільнай вопратцы (11 чалавек), двое з іх запісвалі ўдзельнікаў пікета на відэа. 8 жуналістаў выконвалі свае прафесійныя абавязкі падчас масавага мерапрыемства бесперашкодна.

Удзельнікі дабраахвотна разышліся пасля пікетавання.

Супрацоўнік міліцыі ў цывільным па просьбе ўдзельніка акцыі выклікалі супрацоўнікаў ДАІ і паспрыяў наладжванню функцыянавання бліжэйшага пешаходнага пераходу (быў перакрыты машынай джып).

Высновы: Пікет на праспекце Незалежнасці 4 жніўня насіў мірны характар. Фармальная адсутнасць пададзенай заяўкі не можа расцэньваць мерапрыемства як неправамернае, паколькі міжнародныя стандарты свабоды сходаў не абавязваюць падаваць заяўкі за такі працяглы тэрмін, як тое патрабуе беларускае заканадаўства.

Станоўчым фактарам назіральнікі адзначаюць магчымасць удзельнікаў выказаць сваё меркаванне і адсутнасць перашкод з боку праваахоўных органаў. У той жа час заклікаем супрацоўнікаў міліцыі ажыццяўляць ахову ў форменным абмундзіраванні і з магчымасцю ідэнтыфікацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international