Кармянская раёнка распавяла, што ў іх за Лукашэнку ўжо агітуюць

2015 2015-08-04T17:36:30+0300 2015-08-04T17:36:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karma-agitac.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кармянскім уладам закон не пісаны: на этапе збору подпісаў агітацыя забаронена, а між тым раённая газета распавядае чытачам, што на пікетах «горача агітуюць падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі».
Газета «Зара над Сожам» піша, што подпісы ў падтрымку кандыдатуры дзейснага прэзідэнта збіраюць актывісты «Белая Русь», ФПБ і КПБ. «Старшыні РА «Белая Русь» і раённага аб'яднання ФПБ Святлана Казлова і Любоў Ларчанка актыўна агітавалі і аргументавана тлумачылі ім, хто падыходзіў да пікетаў, пазіцыю і накірунак унутранай і знешняй палітыкі Аляксандра Лукашэнка», - падае інфармацыю выданне.
А сакратар РК КПБ Аляксандр Палекшанаў «горача агітаваў падтрымаць кандыдатуру дзейснага прэзідэнта». Больш таго – актывісты «Белай Русі» праводзілі віктарыну! І тым, хто даў правільныя адказы «на пытанні аб нашай краіне» дарылі невялікія сувеніры! «тыя, хто падходзіў, ставілі свае подпісы на контурах карты Беларусі, тым самым падтрымліваючы лозунг, напісаны зверху «За моцную і квітнеючую Беларусь», - завяршыў аптымістычную інфармацыю карэспандэнт выдання.
Дарэчы, у Кармянскім раёне, напэўна, не ведаюць, ці да мясцовых улад яшчэ не дайшло, што лозунг прэзідэнта ў дадзеную кампанію па выбарах гучыць як «За будучыню незалежнай Беларусі».
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international