У гомельскай паліклініцы ў працоўны час збіралі подпісы з медыкаў

2015 2015-08-04T15:56:28+0300 2015-08-04T15:56:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-paliklinika.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У філіяле №1 Гомельскай гарадской цэнтральнай паліклінікі (вуліца Косарава, 11) 4 жніўня зладзілі збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Па паведамленнях працаўніка сферы аховы здароўя, працаўнікам паліклінікі было загадана прыйсці 4 жніўня з 12.00 да 14.00 з пашпартамі ў актавую залу паліклінікі. У зале прысутнічала жанчына, якая прадставілася сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, і збірала подпісы. Варта дадаць, што такая сітуацыя нікога, відаць, не здзіўляе і не абурае – супрацоўнікі паліклінікі паслухмяна прынеслі пашпарты і ставяць подпісы, а сябра ініцыятыўнай групы сцвярджае, што тут няма нічога супрацьзаконнага, людзей ніхто не прымушае, яны дабраахвотна ставяць подпісы. Пра роўныя правы кандыдатаў, забарону на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу кіраўніцтва паліклінікі ці не чула, ні не бярэ да ўвагі.

Сігналы пра «прымусова-дабраахвотны» збор подпісаў у працоўны час у кабінетах кіраўніцтва ці актавых залаў арганізацый і прадпрыемстваў паступаюць перыядычна. Так, на ўмовах ананімнасці «Праваабаронцам за свабодныя выбары» паведамілі жыхары Гомеля, што на мінулым тыдні подпісы збіраліся за Аляксандра Лукашэнку ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы, прычым загадана было ўсім медыкам абавязкова падпісацца, «каб не мець потым праблем». У кабінеце дырэктара школы №27 Гомеля таксама ў працоўны час збіраліся подпісы з тэхнічнага персаналу ў падтрымку дзеючага прэзідэнта. Жыхары Гомеля таксама інфармуюць, што подпісы за Аляксандра Лукашэнку збіраліся на вагонарамонтным заводзе і на заводзе жалезабетонных вырабаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international