На “Гомелькабель” таксама збіралі подпісы за Лукашэнку

2015 2015-08-04T14:41:49+0300 2015-08-04T14:42:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomelkabel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што на прадпрыемстве “Гомелькабель” 28 ліпеня ў працоўны час ў абавязковым парадку збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

Як паведаміў адзін з супрацоўнікаў, на прадпрыемства прыйшла ініцыятыўная група дзеючага прэзідэнта. Адміністрацыя звярнулася да працоўных з там, каб яны ўзялі пашпарты і пайшлі на прахадную падпісацца. Некаторыя рабочыя былі незадаволеныя, спрачаліся і крычалі. Асобныя майстры падраздзяленняў пагражалі зволіць працоўных, калі тыя не падпішуцца, бо на прадпрыемстве кантрактная сістэма.

У выніку вялікая колькасць супрацоўнікаў “Гомелькабель” узялі выпіскі з пашпартоў і пайшлі на прахадную “аддаваць” свой подпіс. На дадзены момант на прадпрыемстве працуе каля 300 рабочых.

Нагадаем, ужо вядома пра шмат іншых прадпрыемстваў, дзе збіраюць подпісы за Лукашэнка ў працоўны час і пад ціскам адміністрацый: “Магілёўхімвалакно”, на заводзе “Зеніт”, на салігорскіх прадпрыемствах, у Мікашэвіцкай бальніцы, у Гомельскай школе №27 і інш. Такія дзеянні сябраў ініцыятыўных груп і адміністрацый прадпрыемстваў незаконыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” нагадваюць, што ўдзел у выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах з’яўляецца добраахвотным. Тыя, хто парушаюць выбарчае заканадаўства і прымушаюць грамадзянаў падпісвацца супраць іх волі, могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўнай і крымінальная адказнасці.

Праваабаронцы гатовыя аказаць прававую дапамогу ў абскарджанні незаконных дзеянняў адміністрацый.
Звязацца можна праз электронную скрыню viasna@spring96.org ці па тэлефонах - 8 (017) 394-63-11, +375 29 841-39-81.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international