Леанід Кулакоў скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Мінскага раёна

2015 2015-08-04T12:11:12+0300 2015-08-04T12:11:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў

Леанід Кулакоў

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў адбывае 7 сутак адміністрацыйнага арышту за салідарнасць з палітвязнем Юрыем Рубцовым.

29 ліпеня ён дабраахвотна прыйшоў у Ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёна па вуліцы Скарыны, каб даадсзедзць арышт, у знак салідарнасьці з Рубцовым, у якога тады быў дзень народзінаў.

Нагадаем, яшчэ 19 чэрвеня актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў былі затрыманыя ў Мінску за расцяжку «Свабоду Рубцову!”. Выходныя ўсе трое правялі ў ІЧУ Мінскага раёна, а 22-га чэрвеня ў Мінскім раённым судзе Вінярскага прысудзілі да арышту на 10 сутак, Мацкойця - да 5 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства».

Разгляд адміністрацыйнай справы над Кулаковым, які не ўдзельнічаў у самым вывешванні расцяжкі, адклалі да 23-га чэрвеня пасля хадайніцтва адваката выклікаць у суд  сведак. Аднак затым Кулакова прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікету і пакаралі арыштам на 10 сутак.

Леанід Кулакоў абскардзіў рашэнне суда,яго  скарга была разгледжана 17 ліпеня ў Менскім абласным судзе. Суддзя вырашыў пастанову суддзі суда Мінскага раёна ад 23 чэрвеня ў дачыненні да Кулакова пакінуць без змены, а скаргу - без задавальнення.

Пад час адбыцця арышту, трое сутак у адной камеры з актывістам знаходзіўся ВІЧ-інфекаваны грамадзянін, у якога нават медыцынскія дакументы пры змяшчэнні пад арышт не запыталіся.

Леанід Кулакоў падаў скаргу на умовы ўтрымання ў ізалятары. 3 ліпеня з гэтай нагоды актывіста наведаў супрацоўнік пракуратуры, які правёў апытанне Леаніда Кулакова. Якая будзе рэакцыя пракуратуры пасля праверкі -  пакуль невядомая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international