Асуджаныя паведамляюць пра пагаршэнне ўмоваў утрымання ў турмах

2015 2015-08-04T11:13:53+0300 2015-08-04T11:13:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma_3.jpg

Асуджаныя паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў) праз сваіх родных паведамляюць пра істотнае пагаршэнне ўмоваў утрымання ў беларускіх турмах. У прыватнасці, адміністрацыя ўстановаў пенітэнцыярнай сістэмы забараняе атрымліваць ад родных сухое малако, распушчальную каву, вопратку, абутак ды іншыя рэчы. Свае дзеянні супрацоўнікі праваахоўных органаў нічым не тлумачаць, а маці асуджаных лічаць, што гэта не што іншае, як праявы здзеку над іх дзецьмі:

- Медыцынскія пасылкі ім не дазваляюцца, для гэтага трэба, каб было хранічнае захворванне. На ўсе запыты мне прыходзілі адказы: “вы не ўдзельнік працэса”.

У Гародні маці асуджаных паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэкса ствараюць грамадскую арганізацыю, якая будзе абараняць інтарэсы дзяцей, што трапілі за краты. Многія прысуды, на думку бацькоў, вынесеныя з парушэннем заканадаўства на неабгрунтавана вялікія тэрміны зняволення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international