Алесь Бяляцкі пра беларускі вопыт міжнароднай салідарнасці (відэа)

2015 2015-08-04T10:56:01+0300 2015-08-05T12:55:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnascj-408..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чацвёртае жніўня ўжо некалькі гадоў з'яўляецца днём міжнароднай салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю. Мы - тыя, хто жыве і працуе ў Беларусі, грамадскія актывісты, грамадзянскія актывісты, - мы вельмі гэта цэнім. Наша грамадства стала знаходзіцца ў такім крызісным стане, што міжнародная салідарнасць важная для ўсіх актывістаў Беларусі. Але, тым не менш, у нас ёсць і разуменне таго, што часам, у моманты вельмі вострых, крызісных сітуацый праваабаронцы і грамадскія актывісты іншых краінаў таксама маюць патрэбу ў дапамозе і салідарнасці. Мы стараемся гэтую салідарнасць праяўляць.

Наш рэгіён - постсавецкія краіны - усе апошнія 25 гадоў «трасе». Мы знаходзімся ў даволі складанай сітуацыі. Крызісы перыядычна ўзнікаюць - калі не ў адной, так у другой краіне і, улічваючы тое, што, напэўна, мы лепш разумеем псіхалогію адзін аднаго, то як раз і ўзаемная дапамога грамадзянскіх актывістаў, праваабаронцаў у гэтых постсавецкіх краінах мае першараднае значэнне. Нагадаю, толькі за апошнія пяць гадоў:

2010 - крызіс на Поўдні Кіргізіі; мы выязджалі туды падчас міжнацыянальных сутыкненняў, падрыхтавалі даклад, стараліся аказаць ўплыў на Кіргізскія ўлады, каб зменшыўся дзяржаўны гвалт у дачыненні да грамадзянаў Кіргізіі узбекскай нацыянальнасці; потым 2011-ы год - крызіс у Беларусі; міжнародная назіральная місія, якая працавала ў Беларусі ў той час, зрабіла вельмі сур'ёзны ўнёсак у аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў Беларусі, у распаўсюд інфармацыі аб тым, што ж на самай справе адбылося падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Затым - крызіс ва Украіне, у Расіі, у Азербайджане, які практычна цягнецца апошнія два-тры гады...

Мы бачым, што грамадзянская супольнасць у Азербайджане сама не можа не тое што абараніць сябе, але нават у поўны голас абазначыць тыя праблемы, якія ёсць цяпер у грамадзянскай супольнасці. Людзі баяцца, многія з'ехалі за мяжу, або спынілі сваю дзейнасць, ці вымушаныя нагнуць галовы...

Практычна тое ж зараз адбываецца ў Расеі, калі назіраецца гэты нябачаны прэсінг на НДА, грамадзянскую супольнасць.

Мы павінны называць гэтыя праблемы!

Вядома ж, вайна на Украіне, тыя падзеі, якія адбываюцца цяпер на Данбасе, у Крыме, таксама патрабуюць міжнароднай дапамогі. Таму, нягледзячы на ​​нашы ўнутраныя праблемы, праваабарончы цэнтр "Вясна" тры месяцы таму запусціў пастаянную гуманітарную місію ў Харкаве, дзе мы працуем разам з украінскімі праваабаронцамі, дапамагаем перасяленцам з зоны ваенных дзеянняў. Мы стараемся, як можам, дапамагчы «рукамі», сваімі сіламі, у крытычнай сітуацыі, у якой знаходзіцца цяпер Украіна і ўкраінская грамадзянская супольнасць. Падтрымка і ўзаемасувязь паміж грамадзянскімі актывістамі і праваабаронцамі з розных краінаў незвычайна важная: яна, па-першае, дае вельмі сур'ёзны досвед працы ў розных крызісных сітуацыях; па-другое, яна падымае маральны дух тых людзей, якія працуюць «у палях». Мы дапамагаем, займаючыся распаўсюджваннем інфармацыі пра тое, што ж на самай справе адбываецца ў гэтых крызісных кропках.

Калі ўсё гэта скласці, то - інтэрнацыянал праваабаронцаў, інтэрнацыянал грамадзянскіх актывістаў супраць аўтарытарных уладаў, супраць таталітарных уладаў, супраць дзяржаўнага гвалту - гэта адзін з сур'ёзных інструментаў, які мы можам выкарыстоўваць у цяжкіх сітуацыях, у якіх цяпер знаходзяцца нашыя народы і нашыя краіны.

Таму яшчэ раз дзякуй усім нашым калегам, якія памятаюць пра 4-га жніўня, якія памятаюць пра складаную сітуацыю для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і якія на сваім узроўні, хто як можа, імкнуцца прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемаў у Беларусі. Я думаю, што вось такая складаная, карпатлівая і не зусім прыкметная праца ў рэшце рэшт прынясе свой плён. Але мы павінны - як мне пісалі вельмі многія людзі ў турму: ня апускайце галаву, трымайцеся, - мы павінны зараз пасылаць сігнал супольнасцям нашых краінаў, што не прыйшоў час заспакаення, нельга расслабляцца, нельга складаць рукі. Мы павінны працаваць на будучыню нашых супольнасцяў, на будучыню дэмакратыі і правоў чалавека!

http://by.soli-day.org/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international