Пратаколы затрыманых удзельнікаў рок-канцэрту суддзя вярнуў на дапрацоўку

2015 2015-08-03T11:36:50+0300 2015-08-03T13:06:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/militia-omon2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Белпраўда".

Фота: "Белпраўда".

У судзе Мінскага раёна 3 ліпеня пачаліся разгляды адміністратыўных спраў траіх затрыманых непадалёк ад чыгуначнай станцыі Зялёнае ўдзельнікаў рок-канцэрту.

Нагадаем, у суботу ў другой палове дня  ў лесе моладзь планавала правесці рок-канцэрт. Сабралася больш за 70 чалавек. Увечары канцэрт спынілі супрацоўнікі АМАП і людзі ў цывільным.  Прыкладна 40-50 чалавек заштурхнулі ў аўтазакі і даставілі ў аддзел міліцыі ў Ратамцы. Большасць затрыманых адпусцілі адразу, на трох склалі пратаколы па артыкуле 23.4 «супраціўленне супрацоўнікам міліцыі» Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП). Некаторых удзельнікаў збівалі супрацоўнікі АМАПу.

На дваіх юнакоў былі складзеныя пратаколы па артыкуле менавіта за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, на трэцяга апроч гэтага склалі яшчэ і пратакол па арт. 17.3 "Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення". Аднак, па  словах юнака, медыцынскага агляду на ўтрыманне алкаголю не праводзілася. Да суду яны былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Суддзя С. Ткачук, азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, прыйшоў да высновы, што ў пратаколах пазначана, нібыта затрыманыя “супраціўляліся” ўжо ў аўтазаку, а фактычных падставаў для затрымання прадстаўлена не было.

У выніку усе адміністрацыйныя матэрыялы вернутыя на дапрацоўку ў райаддзел міліцыі, а юнкоў адпусцілі з залы суда.

Калі будзе прызначаная новая дата разгляду - пакуль невядома.

Пад час суду высветлілася, што пры разгоне канцэрту міліцыянты канфіскавалі рознае музычнае абсталяванне і гітары на суму прыкладна каля 5 тысяч даляраў. Пры гэтым аніякіх дакументаў не складалася. Лёс гэтых рэчаў і калі іх вернуць уладальнікам, пакуль таксама невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international