У Баранавічах колькасць участкаў павялічылася

2015 2015-08-02T15:17:24+0300 2015-08-02T15:17:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-garadskajatvk-prez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У памяшканні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэту адбылося другое пасяджэнне гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім разглядаліся тры пытанні: узгадненне вызначэння выбарчых участкаў, аплата працы сяброў ТВК і графік дзяжурства на жнівень.

Загадчыца арганізацыйна-кадравай працы Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Чылік прадставіла спіс з 68 выбарчых участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта. Яна паведаміла сябрам ТВК, што асабіста праглядзела і пераправерыла практычна ўсе выбарчыя ўчасткі. Але ў сувязі з тым, што ў Баранавічах з’явіўся новы мікрараён “Бараўкі”, то паўстала неабходнасць стварыць дадатковы выбарчы ўчастак № 68, на тэрыторыі ягога пражывае зараз каля 3-х тысяч выбаршчыкаў. За фармаванне 68 выбарчыў участкаў прагаласавалі ўсе сябры ТВК. Дадзены спіс участкаў будзе разгледжаны на пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама не пазней 9-га жніўня.

Таксама ТВК зацвердзіла графік дзяжурства сяброў камісіі на жнівень і аплату працы сяброў ТВК у памеры 44 000 рублёў за адно дзяжурства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international