viasna on patreon

Брэст: прэтэндэнту ў кандыдаты Анатолю Лябедзьку спрабавалі сарваць сустрэчу з прадпрымальнікамі (фота)

2015 2015-07-31T23:51:29+0300 2015-07-31T23:51:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-liabedz-zbor-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 31 ліпеня наведаў Брэст, каб узяць удзел у мерапрыемствах, падчас якіх збіраліся подпісы за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Адна з такіх сустрэч была запланаваная на рэчавым рынку, які належыць мясцоваму ЦУМу, аднак літаральна напрэдадні візіту Анатоля Лябедзькі на гэты рынак сябры ягонай ініцыятыўнай даведаліся, што адміністрацыя гандлёвага прадпрыемства ў асобе выконваючай абавязкі дырэктара ЦУМа Таццяны Клюкі забараняе збіраць подпісы на тэрыторыі рынка.

Як распавёў намеснік старшыні АГП Уладзімір Вуек,узнікла патрэба звароту ў тэрытарыяльную выбарчую камісію, каб гэтае пытанне было вырашана станоўча: Анатоль Лябедзька паразмаўляў з гандярамі і прадпрымальнікамі, а ягоныя прыхільнкі зладзілі збор подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства