Жодзіна: зафіксаваныя парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку (фотафакт)

2015 2015-07-31T15:32:19+0300 2015-07-31T15:42:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-parushenni-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна

Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна

У Жодзіне зафіксаваныя парушэнні, якія паказваюць якім спосабам ініцыятыўная група па вылучэнні прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Лукашэнкі дазваляе сабе збіраць подпісы.

Зборшчыца подпісаў ад "Белай Русі" Ліля Кішчук (Пасведчанне № 8198), якая працавала 31 ліпеня ў пікеце ля Жодзінскай паліклінікі №1 ў супольнай групе з 4 чалавек пад сцягамі "Фэдэрацыі Прафсаюзаў Беларусі" (ФПБ), аздобленай агітацыйнымі слоганамі ("Мы - вместе!" і "За будучыню незалежнай Беларусі!") збірала подпісы без прадстаўлення дакументаў, без запісу пашпартных дадзеных (з прадастаўленнем нумару свайго тэлефона), а таксама пры гэтым прадстаўляла магчымасць распісвацца за іншых асобаў.

Так, Валеры Цімахавец (Тимоховец Валерий Иванович) распісаўся за сябе ў падпісным аркушы пад №2 без прадстаўлення Ліле Кішчук свайго пашпарту і без пазначэння адпаведных пашпартных дадзеных. 

Акрамя таго, пад №3 у гэтым падпісным аркушы (на зваротным баку з самага пачатку) яму было дазволена паставіць подпіс за іншага выбарніка (Цімахавец Жану Васільеўну) і таксама без пашпартных дадзеных (гл. фота), што з’яўляецца грубым парушэннем і забараняецца Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя парушэньні заўважыў і зафіксаваў на фотакамеру і дыктафон даўгатэрміновы назіральнік у Жодзінскай ГВК, які размаўляў перад гэтым з кіраўніком групы Вячаславам і знаходзіўся непадалёк ад месца правапарушэння. Інфармацыя пра парушенне за подпісам Алесь ЛЕТА і фотаматэрыялы змешчаныя на сайце licviny.info.

Назіральнік зрабіў фотакопіі падпісных аркушаў з адзначанымі парушэннямі працэдуры збора подпісаў, пасведчання зборшчыцы подпісаў і папрасіў яе пракамэнтаваць дадзеныя факты. Удзельніца ініцыятыўнай групы ад "Белай Русі" прызнала заўважаныя факты, але адзначыла, што ў гэтым няма ніякага правапарушэння.

У гэты час, кіраўнік групы пікетоўцаў Вячаслаў, які зразумеў, што назіральнік зафіксаваў рэальныя парушэньні ВК, без размоваў адразу на вачах у прысутных узяў і разарваў падпісны ліст, на якім было 3 подпісы (два з якіх былі сабраныя з парушэннем устаноўленай працэдуры).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна
Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна
Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна
Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна
Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international