Валянцін Стэфановіч: “Не толькі у назіральніка павінна быць магчымасць сачыць за падлікам галасоў, але і сама працэдура павінна быць празрыстай"

2015 2015-07-30T17:43:11+0300 2015-07-31T09:42:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_rubcou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Не так даўно, у праграме “Контуры” сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сказаў, што назіральнікам павінна быць забяспечана магчымасць непасрэдна назіраць за падлікам галасоў.

"Наша ўстаноўка такая. Нават адмыслова ўнеслі папраўку ў закон, што назіральнік павінен назіраць падлік галасоў ва ўмовах, якія забяспечваюць агляднасць падліку галасоў. Не проста павінен здалёк глядзець, а павінен бачыць, як падлічваюцца бюлетэні. І гэта патрабаванне закона. Таму, калі хтосьці дзесьці кажа, што не прадастаўлена такая магчымасць, гэта значыць, што камісія парушае закон. І пра гэта трэба сігналізаваць", - сказаў Мікалай Лазавік.

Аднак, "Праваабаронцы за свабодныя выбары" не ўпэўнены, што працы назіральнікаў не будуць перашкаджаць, і што ў іх сапраўды будзе магчымасць безперашкодна выконваць свае функцыі.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу:

“Мы, са свайго боку, вельмі вітаем такія ўстаноўкі, якія даюцца прадстаўнікамі ЦВК ніжэйстаячым камісіям. Але хацелася б адзначыць, што практыка складаецца па-іншаму: вельмі часта назіральнікаў не падпускаюць блізка да сталоў, на якіх ажыцяўляецца падлік галасоў, а нават калі яны і будуць дапушчаныя - не здолеюць сапраўды назіраць працэдуру падліку, паколькі сама працэдура такая, што назіральнік усё адно не зможа зразумець, што адбываецца на стале, дзе лічацца бюлетэні.

На цяперашні час падлік бюлетэняў ажыцяўляецца, як правіла, сумесна ўсімі сябрамі камісіі і пры гэтым кожны лічыць свой нейкі стос бюлетэняў. На жаль, ЦВК адмовілася ўрэгуляваць гэтую працэдуру такім чынам, каб адзін сябра камісіі ажыцяўляў падлік і дэманстраваў бы кожны бюлетэнь і сябрам камісіі, і назіральнікам, і агучваў тое, што адлюстравана ў гэтым бюлетэні. І такая працэдура сапраўды дазваляла б назіральніку разумець, што адбываецца падчас падліку, і суаднесці, тое, што ён назіраў, з тымі вынікамі, якія потым будуць замацаваныя ў выніковым пратаколе. Менавіта такая працэдура адлюстраваная ў рэкамендацыях БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання за папярэднімі выбарамі, і якая не была імплементаваная беларускімі ўладамі ў дзеючае заканадаўства. Таму, мы вітаем тое, што назіральнікаў не будуць больш садзіць за 10 метраў ад стала, як гэта раней бывала, і яны нічога акрамя спінаў сябраў камісіі не бачылі. Але тым не менш, мы лічым, што сама працэдура павінна быць празрыстай. І толькі пры такіх умовах назіральнік зможа якасна сачыць за падлікам галасоў”.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international