Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў

2015 2015-07-30T14:06:35+0300 2015-07-30T14:06:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maira-mora.jpg
Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Кіраўнік дэлегацыі ЕС у Беларусі распавяла “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” пра крокі, што робяцца дыпламатамі для абароны свабоды слова.

Майра Мора адказала на зварот ЕФЖ да беларускіх уладаў з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў-фрылансераў. Нагадаем, што 2 чэрвеня дэлегаты штогадовага сходу “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” адзінагалосна падтрымалі заяву ў абарону беларускіх фрылансераў. Заява была скіраваная беларускім уладам, а таксама разасланая ўсім зацікаўленым асобам.

Кіраўніца дэлегацыі ЕС у Мінску у адказ на заяву паведамляе, што пастаянна ўздымае праблемы свабоды СМІ падчас сустрэч з беларускімі ўладамі, а таксама каардынуе намаганні амбасадаў краін ЕС.

– Дэлегацыя ЕС стала падтрымлівае кантакт з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, працуючы для ўстанаўлення абставінаў ўсіх праяваў ціску, які прымяняецца да журналістаў-фрылансераў. Мы пастаянна ўздымаем праблемы свабоды СМІ падчас сустрэч з беларускімі ўладамі, каардынуем намаганні амбасадаў краін ЕС, што працуюць у Беларусі, і інфармуем галоўны офіс па ўсіх зафіксаваных выпадках і тэндэнцыях, уключаючы тыя, што адбываюцца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

 20 ліпеня Савет па замежных справах прыняў высновы плана дзеянняў па правах чалавека і дэмакратыі на 2015 – 2019 гады, дзе гаворыцца, што ЕС будзе павялічваць намаганні па прасоўванні бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя, дзе грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ змогуць развівацца. ЕС ускладае задачы на Еўрапейскую службу па знешніх стасунках супрацьдзейнічаць заканадаўству, нарматывам і ціску ўладаў, якія несправядліва абмяжоўваюць свабоду выказвання.

ЕС павінен рабіць актыўныя крокі па прадухіленні і рэагаванні на гвалт супраць журналістаў, блогераў, іншых медыйных суб’ектаў, каб яны маглі працаваць ў бяспецы, як анлайн, так і офлайн, не баючыся цкавання, палітычнага ціску, цэнзуры і пераследу, а таксама падтрымліваць намаганні для ўмацавання свабодных, разнастайных і незалежных СМІ, – гаворыцца ў адказе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international