Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра выпадкі незаконных дзеянняў пад час выбарчай кампаніі (відэа)

2015 2015-07-30T13:46:41+0300 2015-07-30T13:48:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-480.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнім часам стала вядома пра ціск на грамадзянаў у сувязі з набліжаючыміся выбарамі. Праваабаронцы ўжо атрымалі некалькі сігналаў, якія сведчаць пра парушэнне дзеяючага выбарчага заканадаўства. Так, стала вядома, што у гомельскай школе №27 у працоўны час збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку, на "Брэсцкім электрамеханічным заводзе" кіраўніцтва спрыяла ініцыятыўнай групе А. Лукашэнкі збіраць подпісы ў працоўны час, а таксама супрацоўніца Салігорскага цэнтру занятасці насельніцтва амаль у загадным тоне запатрабавала ад удзельнікаў заняткаў падпісацца за дзеючага кіраўніка краіны.

“Калі вы сталі сведкай ці ахвярай такіх незаконных дзеянняў, паведамляйце нам”, - заклікае грамадзянаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” нагадваюць, што ўдзел у выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах з’яўляецца добраахвотным. Тыя, хто парушаюць выбарчае заканадаўства і прымушаюць грамадзянаў падпісвацца супраць іх волі, могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўнай і крымінальная адказнасці.

Праваабаронцы гатовыя аказаць прававую дапамогу ў абскарджанні незаконных дзеянняў адміністрацый.
Звязацца можна праз электронную скрыню viasna@spring96.org ці па тэлефонах - 8 (017)  394-63-11, +375 29 841-39-81.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international