viasna on patreon

У Наваполацку невядомыя напалі на пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч

2015 2015-07-30T11:58:16+0300 2015-07-30T11:58:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karatkevich-piket-1.jpg
Пікет Таццяны Караткевіч ў Наваполацку.

Пікет Таццяны Караткевіч ў Наваполацку.

У Наваполацку на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч 29 ліпеня невядомыя зламалі флагшток.

Як паведаміла БелаПАН актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Ладукас, пікет быў размешчаны на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр «Стралецкі капітал». «Недзе ў 16.30 каля крамы прыпаркаваўся джып, прычым заехаў на бардзюр. Выйшлі два чалавекі гадоў трыццаці, даволі вялікай накачанай знешнасці. Адзін паводзіў сябе агрэсіўна, зламаў адзін з флагштокаў. Лаяўся нецэнзурнай лаянкай. Нас фактычна абаранілі людзі. Мы - дзве дзяўчыны - у шоку, нават не запісалі нумар машыны», - распавяла яна.

Актывістка не думае, што гэта былі выпадковыя людзі. «Іх асноўны аргумент быў той, што мы развесілі перад іх дамамі свае сцягі. Але тут акрамя крамы перад намі дамоў няма, бліжэйшыя знаходзяцца ў 100-150 метрах», - патлумачыла яна.

Ладукас таксама адзначыла, што не першы раз збірае подпісы, але з такой «шоковай сітуацыяй» сутыкаецца ўпершыню. «Калі збіраеш подпісы, сустракаеш абураных людзей, але такой агрэсіі я ніколі не бачыла», - сказала яна.

Па факце гэтага здарэння былі  пададзеныя заявы у аддзел міліцыі і гарадзкую камісію па выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства