Салігорск: Савет дэпутатаў заплюшчыў вочы на дыскрымінацыю беларускамоўных

2015 2015-07-30T09:00:01+0300 2015-07-30T09:00:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі раённы Савет дэпутатаў разгледзеў сумесны даклад мясцовых прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкскага Камітэту і Таварыства беларускай мовы аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне, але ніякай дыскрымінацыі і парушэнняў моўнага заканадаўства ў выкладзеных прадстаўнікамі грамадскасці фактах не пабачыў.

- На вялікі жаль, салігорскі Савет дэпутатаў у асобе старшыні Лідзіі Клішэвіч адрэагаваў на наш даклад проста нахабнай адпіскай літаральна ў адзін сказ і без ніякай матывацыі. Маўляў, парушэнняў Канстытуцыі і Закона “Аб мовах” не выяўлена -- і кропка. Свайго меркавання па выяўленых нашай працай праблемах Савет дэптутатаў не прадставіў. На нашыя рэкамендацыі і прапановы “народныя абраннікі” таксама ніяк не адрэагвалі. Калі дэпутаты даюць гэткія адпіскі на грунтоўны маніторынг такіх буйных грамадскіх арганізацый, як БХК і ТБМ, дык цяжка нават ўявіць на што варта разлічваць звычайным грамадзянам, звяртаючыся ў свой прадстаўнічы раённы орган, - каментуе адказ Савета дэпутатаў каардынатар працы па дакладзе Леанід Мархотка.

Па словах праваабаронцы, падобная ж рэакцыя на даклад была раней атрыманая ад чыноўнікаў Салігорскага райвыканкаму і Мінскага аблвыканкаму. А вось Міністэрства юстыцыі, Мінскі абласны суд і Салігорская пракуратура мелі куды больш рацыянальную пазіцыю па ўзнятых пытаннях. Канчатковыя высновы аб атрыманых выніках прадстаўнікі БХК і ТБМ абяцаюць прадставіць грамадскасці пасля атрымання рэакцыі на даклад з апошняй інстанцыі -- Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international