У Гомелі затрыманы жыхары гораду, якія спрабавалі правесці пікет, і незалежныя журналісты

2015 2015-07-29T15:23:05+0300 2015-07-29T15:23:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі 29 ліпеня міліцыя затрымала Яўгена і Азу Гадараў – мужа і жонку, якія спрабавалі правесці пікет каля ўнівермагу «Гомель». Яны спрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, якія існуюць у сістэме будаўніцтва дамоў у складзе жыллёва-будаўнічых кааператываў. Гадары лічаць, што ў горадзе квітнее карупцыя і хацелі праз прыклад са сваёй праблемнай кватэрай звярнуць на гэта ўвагу. Спробу правесці пікет здымалі на відэа журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй. Не паспелі Гадары разгарнуць плакат, як іх затрымала міліцыя. «У маёй жонкі Азы – інваліднасць другой групы, а мы ўжо больш за дзве гадзіны сядзім у міліцыі, на нас складаюць пратакол, а за што? За тое, што мы толькі спрабуем адстаяць свае правы?», - зазначыў Яўген Гадар.

Тым часам, пакуль затрыманыя былі ў Цэнтральным РАУС, туды ж пад'ехалі журналісты Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй. І іх таксама затрымала міліцыя.

«Мяне хапалі за рукі, абражалі маю нацыянальную годнасць, сварыліся матамі – і гэта такая міліцыя ў нас. Зараз на нас складаюць пратакол», - паспеў паведаміць Кастусь Жукоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international