viasna on patreon

FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікаюць Еўразвяз улічваць умовы для канструктыўнага дыялогу па правах чалавека з Беларуссю

2015 2015-07-29T15:07:36+0300 2015-08-05T12:59:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh-viasna-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 ліпеня ў Брусэлі адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўразвязам. Напярэдадні гэтай сустрэчы Міжнародная праваабарончая арганізацыя FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да амбасадараў краін Еўразвязу па палітыцы і бяспецы, сябраў Працоўнай групы па правах чалавека і сябраў Працоўнай групы па Усходней Еўропе і Цэнтральнай Азіі з сумеснай заявай.

У ёй праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ЕЗ быць вельмі асцярожным у перамовах па правах чалавека з Беларуссю і акрэсліць выразныя ўмовы ў адпаведнасці з кіруючымі прынцыпамі ЕЗ ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі.

Улічваючы той факт, што вырашэнне сітуацыі з правамі чалавека з’яўляецца пытаннем палітычнай волі, а не тэхнічных акалічнасцяў, праваабарончыя арганізацыі лічаць, што дыялог па правах чалавека з Беларуссю можа быць наладжаны толькі пры выкананні наступных умоваў:

1. Дыялог павінен быць заснаваны на выразна акрэсленых палітычных абавязацельствах.

ЕЗ павінен імкнуцца атрымаць абавязацельствы па рэформах на самым высокім палітычным узроўні, перш чым дыялог па правах чалавека будзе створаны, каб абмеркаваць рэалізацыю гэтых рэформаў.

У той час, як ЕЗ павінен сцвярджаць неабходнасць вызвалення палітвязняў як перадумову любых крокаў у кірунку будучай нармалізацыі адносінаў, праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ЕЗ прыцягнуць беларускія ўлады да прыняцця фармальнай палітычнай дэкларацыі, што прывяло б да абавязацельстваў па выкананьні цэлага шэрагу ключавых рэформаў і прызнанні легітымнасці незалежнай грамадзянскай супольнасці.

2. Дыялог павінен забяспечыць канструктыўны ўдзел незалежнай грамадзянскай супольнасці

Дыялог па правах чалавека не можа мець даверу ў рэпрэсіўным кантэксце і калі не будзе зроблена аніякіх канкрэтных крокаў па легітымізацым і афіцыйнай падтрымцы незалежнай грамадзянскай супольнасці. Таму ЕЗ павінен імкнуцца атрымаць афіцыйныя гарантыі таго, што рэпрэсіі ў дачыненні да мірнай дзейнасці грамадзянскай супольнасці будуць спыненыя і што беларускія ўлады прызнаюць легітымнасць незалежнай грамадзянскай супольнасці.

3. Дыялог павінен рэалізаваць Дарожную мапу па правах чалавека , якая павінна прыняць форму падрабязнага плану дзеянняў, які выразна б акрэсліў арыенціры, абавязкі і часовыя рамкі для рэалізацыі рэформаў.

Дарожная мапа па правах чалавека павінна быць максімальна поўна прадстаўленая як частка больш шырокай праграмы, накіраванай на выкарыстанне эфектыўнага ўзаемадзеяння палітыкі і інструментаў, даступных для дасягнення пастаўленых мэтаў.

Тым часам, на сайце МЗС ужо з’явілася афіцыйная інфармацыя па выніках першага раўнду дыялога з Еўразвязам:

«У ходзе дыялогу былі абмеркаваныя розныя пытанні, у тым ліку з стварэннем нацыянальнага інстытуту па правах чалавека, тэматыкай свабоды слова, выказванняў і сходаў, прымянення смяротнага пакарання, барацьбы са зневажальнымі для чалавечай годнасці відамі абыходжання, а таксама захавання правоў дзіцяці.

У межах шматбаковага супрацоўніцтва Беларусь і ЕЗ таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ААН.

Вынікі сустрэчы прадэманстравалі прыхільнасць Беларусі і ЕЗ паглыбленню дыялогу, у тым ліку па тэматыцы правоў чалавека».

Поўны тэкст сумеснага звароту FIDH і Праваабарончага цэнтру "Вясна" да Еўрапескага звязу па ўмовах для правядзення канструктыўнага дыялогу з Беларуссю

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства