У гомельскай школе №27 у працоўны час збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку

2015 2015-07-29T14:32:31+0300 2015-07-29T14:32:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dyrektar-shkoly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам і журналістам паступіла інфармацыя, што 29 ліпеня ў 13.00 у кабінеце дырэктара сярэдняй школы №27 будуць збірацца подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Па словах супрацоўнікаў школы, ім было загадана прыйсці ў 13.00 да кабінета дырэктара з пашпартамі. І сапраўды – у 12.50 пад кабінетам дырэктара сядзелі 12 чалавек, тэхнічны персанал школы, якія трымалі ў руках пашпарты. Яны сказалі, што «прыйшлі выбіраць прэзідэнта», і што для гэтага чакаюць нейкага прадстаўніка. Пытанні: чаму подпісы збіраюцца ў кабінеце дырэктара, у працоўны час, то бок з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу, журналісты і праваабаронцы накіравалі дырэктару школы Святлане Кубышкінай. Спачатку яна адказала, што «людзі самі выказалі такое жаданне», але потым выйшла на хвілінку і вярнулася з іншымі адказамі.

Атрымаўся такі дыялог. «Людзі сабраліся, таму што ў нас заўтра прыёмка школы, і я працую з тэхперсаналам, праводзіла планёрку. - А чаму тады людзі з пашпартамі і сказалі, што прыйшлі паставіць подпісы? - Яны маглі вам сказаць што заўгодна, гэта тэхперсанал. - Дык яны што – неадэкватныя? - Па-рознаму бывае. - А чаму яны ўсе трымалі ў руках пашпарты? - Не ведаю, я зараз выйшла – ніякіх пашпартоў няма. - А чаму вы адразу адказалі нам, што гэта людзі самі выказалі жаданне? - Я няправільна вас зразумела, я думала, вы прыйшлі з пікету, таму што мае педагогі, якія з'яўляюцца сябрамі «Белай Русі», працуюць на пікеце каля ўнівермага «Гомель».

Як толькі журналісты выйшлі з кабінета дырэктара – ужо ніякіх людзей пад дзвярамі не было. Куды дзеліся людзі – зноў спыталіся ў дырэктара школы. Яна ж адказала, што «я з імі правяла нараду, і яны пайшлі працаваць». Нарада доўжылася, дарэчы, каля хвіліны.

«Гэта чаканая сітуацыя для мяне, таму што па горадзе мала пікетаў па збору подпісаў у падтрымку дзеючага прэзідэнта, і па кватэрах яны не асабліва ходзяць, бо для гэтага трэба вялікія намаганні, а я думаю, што ўлады не хочуць вялікія сілы ўкладаць. Таму чакана, што подпісы збіраюцца па працоўных калектывах у працоўны час, у кабінеце дырэктара. Тым больш, калі кіраўніцтва кажа, што трэба прыйсці і падпісацца – то як падначалены адмовіцца», - пракаментаваў праваабаронца Віктар Адзіночанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international