Суд па справе ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна” завершыцца 28 кастрычніка (аўторак).

2003 2003-10-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь працягваўся разгляд грамадзянскай справы па зыску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У гэты дзнь былі заслуханыя сьведкі з Гомельскай, Брэсцкай і Віцебскай абласьцей, якія засьведчылі сапраўднасьць уласых подпісаў ва ўстаноўчых дакументах, якія падаваліся ў Міністэрства юстыцыі ў 1999 годзе падчас рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня. Подпісы гэтых людзей Міністэрства юстыцыі паставіла пад сумнеў, пра што ўказала ў сваім зыску і што лічыць падставай дзеля ліквідацыі Праваабарончаа цэнтру. Такім чынам, падчас судовых слуханьняў 23 і 24 кастрычніка выкліканыя ў судовым парадку сьведкі, у сапраўднасьці подпісаў якіх сумнявалася Міністэрства юстыцыі, пад пагрозай крымінальнай адказнасьці за дачу ілжывых паказаньняў пацьвердзілі, што ў дакумнтах стаяць менавіта іх уласныя подпісы.
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Неаніла Фішкіна заявіла хадайніцтва пра далучэньне да матэрыялаў справы ксеракопіяў газетных здымкаў з акцыі каля Мінюсту, якую ў канцы верасьня праводзілі прадстаўнікі зачыненых арганізацыяў і арганізацыяў, якім пагражае ліквідацыя (сярод якіх і прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна”). Нагадем, што раней спадарыня Фішкіна прасіла далучыць да матэыялаў справы акт аб парушэньні заканадаўства аб правядзеньні пікетаваньня, складзены ў той дзень вахцёрам (!!!) Мінюсту. Гэта выклікала зьдзіўленьне, паколькі такі акт ня мае ніякай юрыдычнай сілы, і чыноўніку міністэрства гэта павінна быць добра вядома, як павінна быць вядома, што ксеакопіі газет таксама ў дадзеным выпадку ня маюць адносінаў да справы, што разглядаецца ў судзе. Судзьдзя Валянціна Кулік вырашыла не задавальняць хадайніцтва прадстаўніка Мінюсту. Не задаволіла судзьдзя і хадайніцтва адказчыкаў аб далучэньні да матэрыялаў справы лістоў у падтрымку Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дасланыя грамадзянамі нашай краіны, а таксама ўплывовымі міжнароднымі арганізацыямі. Праваабаронцы прасілі далучыць гэтыя лісты ў якасьці матэрыялаў, якія характарызуюць арганізацыю і яе дзейнасьць.
У выніку судзьдзя В. Кулік вырашыла перанесьці далейшы разгляд справы на аўторак, 28 кастрычніка на 10 гадзінаў. У гэты дзень адбудуцца судовыя спрэчкі, выступяць прадстаўнікі істца, адказчыкі, пракурор і чакаецца, што судзьдзя абвесьціць сваё рашэньне па справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international