“Пасля таго, як я адмовілася паставіць подпіс, прайшла чутка па заводзе, што ў нейкі з дзён я выходзіла з працы ў нецвярозым стане”

2015 2015-07-29T12:49:21+0300 2015-07-29T14:47:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-elektramehan-zavod.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На электронны адрас Праваабарончага цэнтру “Вясна” ўчора, 28 ліпеня, прыйшоў ліст з наступным пытаннем:

“Скажыце, калі ласка, ці можа ініцыятыўная група прыйсці на прадпрыемства, размясціцца ў кабінеце і збіраць подпісы ў працоўны час дадзенага прадпрыемства? Калі ёсць нейкі дакумент, які рэгулюе такія моманты, папрашу спасылку або назва дакумента. Дзякуй”.

Юрысты адказалі: “Не, не можа. Такія дзеянні парушаюць ч.10 арт. 61 Выбарчага кодэкса: “Удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, роўна як і прымус у працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісы, не дапускаюцца. Парушэнне гэтых патрабаванняў можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі альбо адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”.

Таксама праваабаронцы папрасілі распавесці, у сувязі з чым узнікла такое пытанне, і атрымалі адказ:

“Справа адбываецца ў г. Брэст, ААТ "Брэсцкі электрамеханічны завод". Учора (27 ліпеня, рэд.) усім было абвешчана, што ўсе супрацоўнікі, у якіх ёсць пашпарты, павінны падпісацца за цяперашняга. Ініцыятыўная група размясцілася ў аддзеле кадраў у перыяд з 14:30 да 16 гадзін. Тыя ж, хто не мае пры сабе дакумента, павінны прынесці яго на наступны дзень. Начальнікам аддзелаў даверана даць спісы тых, хто адмовіўся ставіць подпіс. Такія справы ...
І што цікава, пасля таго, як я адмовілася паставіць подпіс, прайшла чутка па заводзе, што ў нейкі з дзён я выходзіла з працы ў нецвярозым стане. Супадзенне? Не думаю)))))”

Жанчына не супраць, каб гэтая інфармацыя была агучаная СМІ, але на дадзены момант папрасіла не называць яе ініцыялы (яны маюцца ў Праваабарончым цэнтры “Вясна” разам з мэлам і могуць быць прадстаўлены афіцыйным органам у выпадку правядзення праверкі).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” звяртаюцца да грамадзян з просьбай паведамляць пра выпадкі ціску з боку адміністрацый прадпрыемстваў і ўстановаў з мэтай прымусу да падпісання за таго ці іншага прэтэндэнта ў кандыдаты, а таксама пра факты іншых парушэнняў выбарчага заканадаўства. Мы гатовы будзем аказаць прававую дапамогу ў абскарджанні незаконных дзеянняў адміністрацый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international