За пікет Мікалаю Лусто - 25 базавых велічынь

2015 2015-07-27T19:04:25+0300 2015-07-27T19:43:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lusto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Лусто (фота Галіны Абакунчык)

Мікалай Лусто (фота Галіны Абакунчык)

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння адбыўся суд над актывістам "Альтэрнатывы" Мікалаем Лусто.

Судовае паседжанне адбывалася ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінску. Суддзя Таццяна Матыль асудзіла актывіста па ч.1 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства" да штрафу ў  25 базавых велічынь.

Нагадаем, Мікалай Лусто быў затрыманы 24 ліпеня каля будынку ЦВК, дзе праводзіў адзіночны пікет. У руках ён трымаў плякат «Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не — выбарам!». Акцыя працягвалася менш за хвіліну, напісаў у фэйсбуку лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан. Сябра «Альтэрнатывы» Мікалай Лусто — з Менску, працуе таксістам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international