Мінгарвыканкам не дазволіў велапрабег ініцыятыўнай групе Таццяны Караткевіч

2015 2015-07-27T12:54:47+0300 2015-07-27T12:54:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-zbor-karat-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінск, збор подпісаў за Т. Караткевіч

Мінск, збор подпісаў за Т. Караткевіч

Ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч ужо на другі дзень працы пераадолела мяжу ў 5000 галасоў, а сёння, 27 ліпеня, плануе сесці на ровары.

Сама прэтэндэнтка ў кандыдаты прысутнічае на пікетах штодня і нават падчас дажджу размаўляе з грамадзянамі, стоячы пад парасонам. Таццяна Караткевіч адзначае, што дынаміка збору подпісаў розная: у першы дзень людзі саромеліся з-за прысутнасці тэле- і фотакамер, зараз яны адчуваюць сябе больш вольна: “Падчас збору подпісаў добра было б больш інфармацыі, каб людзі хадзілі з пашпартамі.”

Тым не менш, не абыходзіцца без здарэнняў. У суботу пікет за прадстаўніцу кааліцыі “Народны рэферэндум” на Камсамольскім возеры папрасілі адсунуць далей ад рэзідэнцыі дзеючага прэзідэнта, бо ён, быццам бы, занадта блізка ад будынка.

– Хаця ніхто не рабіў ніякіх замераў, ці зменшана адлегласць у 200 метраў ад рэзідэнцыі да месца нашага пікета, мы не сталі супярэчыць і перамясціліся ўбок, – зазначае Таццяна Караткевіч. – Улады вельмі ўважліва сочаць за нашай працай, і мы не можам марнаваць час на тое, каб спрачацца з імі з-за кожнай дробязі, бо тады мы будзем губляць людзей, якія маглі б пакінуць свой подпіс.

Пакватэрны збор подпісаў у летні перыяд таксама мае свае адметнасці – шмат каго проста няма дома з-за перыяду адпачынкаў.

– Цікава, што найбольшую цікаўнасць праяўляюць людзі сталыя і сярэдняга ўзросту. Менавіта яны падпісваюцца. Моладзь у большай масе ўвогуле не праяўляе ніякай зацікаўленасці да ніводнага кандыдата, – зазначае Юры Лукашэвіч, член ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч. – Дарэчы, я заўважыў, што калі мы стаім у пікеце побач з праўладным вылучэнцам, многія, проста пабачыўшы сцяг з надпісам “Белая Русь”, падыходзяць да нас і падпісваюцца за нашага кандыдата у процівавагу дзяржаўнаму. Так што яны нам вельмі дапамагаюць.

На сёння ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч запланавала збор подпісаў каля мінскай Стэлы, адкуль планавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Але ж у гэтым групе было адмоўлена і сказана, што зараз яны маюць права толькі праводзіць пікеты. Але прэтэндэнтка ў кандыдаты будзе чакаць сваіх прыхільнікаў каля Стэлы з роварам.

– Улада не гатовая да крэатыву, – упэўнена кандыдатка ў прэзідэнты. 

Юрыст Уладзімір Лабковіч пракаментаваў такі падыход да плануемага мерапрыемства:

– Улада сапраўды можа не дазволіць велапрабег, таму што гэта масавае мерапрыемства ў грамадскім месцы, а падчас збору подпісаў на гарадскіх вуліцах дазволена толькі пікетаванне. Але ж калі прымяняць закон па ўсіх існуючых канонах, то нават святкаванне дня нараджэння ў кафэ можа быць расцэнена як масавае мерапрыемства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Мінск, збор подпісаў за Т. Караткевіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international