viasna on patreon

25 гадоў таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

2015 2015-07-27T11:55:02+0300 2015-07-27T11:55:02+0300 be

Роўна 25 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Згодна з гэтым дакументам, абвяшчалася поўная незалежнасць БССР, вяршэнства, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць ва ўсіх знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны савет надаў Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закону. На падставе яе былі зробленыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 года краіна атрымала афіцыйную назву Рэспубліка Беларусь, была ўведзеная новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. У снежні таго ж года кіраўнікі Беларусі, Расіі ды Украіны дэнансавалі пагадненне 1922 года аб утварэнні СССР. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года.

Дзень незалежнасці Беларусі адзначаўся 27 ліпеня з 1991 па 1996 год. Пасля рэферэндуму 1996 года свята сталі адзначаць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства