Запушчаны афіцыйны сайт “Выбары-2015”

2015 2015-07-27T11:04:49+0300 2015-07-27T11:57:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybory-2015_sait.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра запуск спецыялізаванага сайту “Выбары-2015” паведаміла ЦВК 23 ліпеня на сваім афіцыйным сайце.

Зараз на сайце “Выбары-2015” адлюстроўваецца інфармацыя пра ініцыятыўныя групы кожнага з магчымых кандыдатаў, а таксама навіны і афіцыйныя матэрыялы (перанакіроўваецца на сайт ЦВК).

Для кожнай ініцыятыўнай групы распісаныя не толькі каардынатары па вобласцях, але і пададзеныя спісы сябраў. Так, не ўлічваючы каардынатараў, для групы А. Лукашэнкі такі спіс складаецца з 10 430 чалавек, для групы С. Гайдукевіча – 2 393, Т. Караткевіч – 1 922, С. Калякіна – 1 446, М. Улаховіча – 1401, А. Лябедзькі – 977, В. Цярэшчанкі – 916, Ж. Раманоўскай – 93. Цікава, што за некаторых кандыдатаў падпісваліся не толькі асобныя людзі, а цэлыя сем’і. Аднак, ніякай інфармацыя пра саміх кандыдатаў пакуль няма.

Сайт працуе толькі ў адной моўнай версіі – рускай. Акрамя таго, ніяк не пазначана, хто і па чыёй замове ствараў гэты сайт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international