Вярхоўны суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні нагляднай скаргі

2015 2015-07-25T00:26:00+0300 2015-07-26T00:27:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastuseu_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Костусеў у судзе.

Рыгор Костусеў у судзе.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 23 ліпеня атрымаў адказ з Вярхоўнага суда РБ на сваю скаргу, пададзеную ў парадку нагляду.

У скарзе палітык прасіў старшыню Вярхоўнага суда адмяніць пастанову суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы і пастанову суддзі Магілёўскага абласнога суда Мікалая Гладкага.

Таксама Рыгор Кастусёў звяртаўся з просьбай у Вярхоўны суд вынесці прыватнае вызначэнне на адрас суддзяў Святланы Баранцавай, Мікалая Гладкага і Ігара Прошкі за дапушчаныя відавочныя парушэнні заканадаўства.

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Р. Аніскевіч у сваім адказе аб разглядзе скаргі напісаў Кастусёву, што “вашыя довады аб адсутнасці ў вашых дзеяннях складу інкрымінуемага адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама аб парушэнні вашага права на свабоду мітынгаў, шэсцяў і выказвання свайго меркавання з’яўляюцца нявартымі.

Абставіны здзейсненага вамі адміністрацыйнага правапарушэння даследаваны з дастатковай паўнатой, усім сабраным доказам, у тым ліку і вашым тлумачэнням, дадзена належная ацэнка.

Парушэнняў норм працэсуальнага права, якія цягнуць адмену судовых пастановаў, не дапушчана.

Падстаў для адмены пастановаў, аб чым вы ставіце пытанне ў скарзе, не маецца”.

Рыгор Кастусёў кажа, што ён ні ў якім выпадку не можа пагадзіцца з высновамі намесніка старшыні Вярхоўнага суда, бо лічыць, што, удзельнічаючы ва ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, ён ніякім чынам не парушаў беларускае заканадаўства. Па словах палітыка, ён безвынікова прайшоў усе судовыя інстанцыі ў нашай краіне з надзеяй дабіцца адмены, несправядлівай, на яго думку, пастановы суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь за гэта “правапарушэнне”, і зараз будзе рыхтаваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Намеснік старшыні Партыі БНФ лічыць, што суддзямі Баранцавай, Гладкім і Прошкам былі груба парушаны яго правы, прадугледжаныя арт. 33, 34, 35 Канстытуцыі РБ і арт. 19, 21 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, што 23 снежня 2014 г. суддзя суда Шклоўскага раёна Святлана Баранцава пакарала штрафам у памеры 25 базавых велічынь (тры мільёны семсот пяцьдзясят тысяч рублёў) намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва за ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года.

3 лютага 2015 г. суддзя Магілёўскага аблсуда Мікалай Гладкі адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі. 17 красавіка 2015 г. Рыгор Кастусёў атрымаў адказ на сваю наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі, у якім той паведаміў палітыку, што “Адміністрацыйнае спагнанне накладзена з улікам характару здзейсненага правапарушэння, усіх абставін і данных, якія характырызуюць вас як асобу”. Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка не знайшоў падстаў для адмены пастановы суда Шклоўскага раёна аб пакаранні штрафам Рыгора Кастусёва, а таксама пастановы суддзі Магілёўскага абласнога суда Мікалая Гладкага, які пакінуў гэтую пастанову без зменаў.

У Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года адбылося традыцыйнае ўшаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, удзел у якім прынялі грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічаў і Рыгор Кастусёў.

Увесь час на мерапрыемстве ад могілак у Свіслачы да сканчэння мэрапрыемства ў Якушоўцы прысутнічалі людзі ў цывільным, і міліцэйскі аператар усё фіксаваў на камеру. Цэлы шэраг удзельнікаў адзначэння Дня памяці ў Свіслачы былі пакараныя вялікімі штрафамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international