Касацыйная скарга палівязня Юрыя Рубцова не задаволена, будзе пададзена наглядная скарга

2015 2015-07-24T23:45:00+0300 2015-07-25T23:51:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў у судзе Пружанаў. Фота ПЦ "Вясна".

Юрый Рубцоў у судзе Пружанаў. Фота ПЦ "Вясна".

24 ліпеня Брэсцкі абласны суд пакінуў касацыйную скаргу палітвязня Юрыя Рубцова на рашэнне суда Пружанскага раёна без задавальнення, а прысуд без зменаў. Нагадаем, што актывіста, які адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, абвінавацілі ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 Крымінальнага кодэксу). Суд Пружанскага раёна прызнаў палітвязня Юрыя Рубцова вінаватым і пакараў двумя гадамі калоніі агульнага рэжыму з улікам неадбытага тэрміну.

Пазіцыя адваката Юрыя Рубцова Людмілы Казак грунтавалася на тым, што Рубцоў не адмаўляўся ад працы, а хацеў зарабляць сярэдні па краіне заробак. Пракурор абласной пракуратуры Аляксандр Жэшка ў даволі жорсткай форме ахарактэрызаваў дзеянні і паводзіны Рубцова і настойваў на тым, што рашэнне суда ў Пружанскім раёне вынесена правільна.

Юрыя Рубцова не прывезлі ў суд з Баранавіцкага СІЗА. Пасля разгляду касацыйнай скаргі адвакат адразу накіравалася да яго на сустрэчу. Паводле адваката, рашэнне касацыйнай інстанцыі будзе абскарджана.

Прысуд уступіў у сілу, дзе будзе адбываць пакаранне Юрый Рубцоў – пакуль невядома.

Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Мінска па арт.391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 года быў накіраваны для адбыцця пакараньня ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international