Сябрам ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі забараняюць збіраць подпісы

2015 2015-07-24T17:36:07+0300 2015-07-24T18:45:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння сябрам ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі ахоўнікі на рынку Ждановічы не далі збіраць подпісы за рэгістрацыю лідэра АГП кандыдатам у прэзідэнты.

Аляксей Маркоўскі і Уладзімір Казак зранку расклалі пікет на рынку, да іх ужо пачалі падыходзіць людзі і цікавіцца, як неўзабаве з’явіліся ахоўнікі. Ахоўнікі ў вельмі грубай форме сталі паграджаць і забараняць збіраць подпісы на рынку, спасылаючыся на тое, што тэрыторыя рынку – асабістая маёмасць. Хто аддаў такі загад – невядома.

Актывісты былі вымушаны сыйсці з запланаванага месца пікету.

“Мы пыталіся, на якой падставе нам забараняюць збіраць подпісы? Але прадстаўнікі аховы нічога не змаглі нам адказаць. Яны толькі прапанавалі пісаць скаргі, якія будуць разглядацца цягам месяцу. Пасля гэтага мы звярнуліся ў Цэнтрвыбаркам, але сакратара ЦВК Міхаіла Лазавіка не аказалася на месцы, і нам проста адказалі, што ЦВК не кантралюе тэрыторыю рынку. Уся гэтая сітуацыя абуральная і незаконная!”- распавяла Праваабарончаму цэнтру “Вясна” каардынатар па Мінску Вольга Маёрава.

У сваю чаргу юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з рашэннем №1842 ад 9 ліпень 2015 "Аб вызначэнні ў горадзе Мінску месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь", устаноўлена, што забаронена правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў:

  • на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах;
  • на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа;
  • на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

“Пагэтаму, паколькі прамой забароны на пікетаванне на рынках ў прававой норме не ўтрымліваецца, адпаведна якія-небудзь абмежаванні носяць незаконны характар”, - адзначыў юрыст.

Гэта не першы выпадак, калі сябраў ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі абмяжоўваюць ў правах. Раніцай 23 ліпеня была затрымана актывістка АГП Аліна Літвінчук, якая везла ў Мінск 100 пасведчанняў сябраў ініцыятыўнай групы. На яе склалі два пратаколы за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, пасля чаго адпусцілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international