Баранавічы: цікавасць да вылучаных прэтэндэнтаў у кандыдаты ёсць, але подпісаў няшмат (фота)

2015 2015-07-24T13:51:01+0300 2015-07-24T13:51:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-zbor-liabedzka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 24 ліпеня, баранавіцкія прыхільнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваім лідэрам Анатолем Лябедзькам распачалі збор подпісаў (фота). Практыка мінулых выбараў сведчыць, што ў Баранавічах лепш пачаць збіраць подпісы на цэнтральным кааператыўным кірмашы (вуліца Чарнышэўскага, 11), дзе на працягу дня праходзіць вельмі шмат людзей. Менавіта тут раней і ладзіліся пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

На гэтым “хлебным” месцы ўчора з’явіліся таксама першыя пікеты па збору подпісаў за Таццяну Караткевіч і Сяргея Калякіна. Паводле словаў саміх сябраў ініцыятыўных групп, збор подпісаў выклікае цікавасць у людзей, але грамадзяне пакуль не спяшаюцца ставіць свае подпісы за прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Пазней грамадскія актывісты мяркуюць пачаць збіраць подпісы як у цэнтры горада, так і ў мікрараёнах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international