На даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных Салігорскі выканкам адрэагаваў адпіскай

2015 2015-07-24T09:14:20+0300 2015-07-24T09:14:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova-dyskryminacija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам разгледзеў даклад аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Парушэння моўнага заканадаўства чыноўнікі не заўважылі, а прадстаўленыя праваабарнцамі ў дакладе факты дыскрымінацыі ўвогуле праігнаравалі.

Адзіную рэакцыю салігорскіх уладаў выклікала тэма беларускамоўнага навучання. Старшыня райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі фактычна пацвердзіў адсутнасць беларускіх школ і садкоў у горадзе, абгрунтаваўшы гэта наяўнасцю садкоў і школ з беларускай мовай у сельскай мясцовасці. Па словах кіраўніка раёну, павелічэнне колькасці беларускамоўных садкоў ці груп, беларускамоўных школ ці класаў можа адбыцца толькі на падставе заяў бацькоў вучняў, але такія заявы нібыта адсутнічаюць.

- Чыноўнікі вельмі часта хаваюцца за законамі, абгрунтоўваючы сваю няздольнасць ці сваё нежаданне змяняць жыццё людзей да лепшага. У сваім дакладзе мы нікога не абвінавачвалі і не крытыкавалі. Мы абсалютна канструктыўна прад’явілі канкрэтныя факты дыскрымінацыі, візуальна бачныя кожнаму. Уладам неабходна было ўсяго толькі скарыстацца нашай працай, каб выправіць праблемныя моманты і тым самым здабыць прадтрымку канкрэтнай часткі грамадства, - кажа каардынатар працы па дакладзе Леанід Мархотка. - Салігорскія чыноўнікі, на жаль, даслалі нам адпіску, падаслаўшы саломку ў выглядзе недасканалага закону. Так, айчыннае заканадаўства не мае дастатковага механізму абароны ад моўнай дыскрымінацыі, але чыноўнікі мусяць кіравацца не толькі літарай, але і духам закону.

На думку праваабаронцы, дух Закона “Аб мовах” палягае ў роўнасці носьбітаў беларускай і рускай моваў. І ўжо ніяк не замінае існуючае моўнае зканадаўства пры наяўнасці добрай волі ў чыноўнікаў гэтую роўнасць забяспечыць. Закон абсалютна не перашкаджае салігорскім чыноўнікам павесіць шыльды ці інфармацыйныя матэрыялы ў выканкаме і іншых дзяржаўных установах на беларускай мове. Не замінае закон і стварэнню ў Салігорску беларускамоўных садкоў і школ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international