У Гродне пачаўся збор подпісаў за кандыдатаў (фота)

2015 2015-07-23T17:22:35+0300 2015-07-23T17:22:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-zbor-karatkevich-3.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У Гродне 23 ліпеня пачаўся збор подпісаў за некалькіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах. Выбарчы штаб Таццяны Караткевіч праводзіў збор подпісаў на вуліцы Будзённага непадалёк польскага консульства. Прадстаўнікі штабу Анатоля Лябедзькі выставілі свае інфармацыйныя пікеты на плошчы Савецкай на цэнтральным прыпынку і ў мікрараёне Фарты. Наглядная інфармацыя пра абодвух кандыдатаў выканана на рускай мове.

Знешняя актыўнасць выбарцаў назіралася не вельмі высокай. Нейкіх эксцэсаў ці перашкодаў для збору подпісаў у першы дзень таксама не назіралася. Адзінай перашкодай былі кароткачасовыя навальніцы з дажджом. Збору подпісаў іншымі ініцыятыўнымі групамі ў Гродне пакуль не было заўважана.

Першыя вынікі па збору подпісаў ініцыятыўныя групы агучаць не раней, чым праз тыдзень.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international