Брэст: першыя пікеты па збору подпісаў адбыліся без вялікага ажыятажу (фота)

2015 2015-07-23T16:45:37+0300 2015-07-23T16:45:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-zbor-lukashenka-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна былі заўважаны на найбольш шматлюдных гарадскіх пляцоўках.

Досвед мінулых выбараў сведчыць, што ў Брэсце лепш збіраць подпісы ў цэнтральнай частцы горада – на вуліцы Савецкай, каля ЦУМа, побач з цэнтральным рынкам. Менавіта тут і ладзіліся пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ў першы дзень гэтага этапу выбарчай кампаніі. Пазней актывісты мяркуюць збіраць подпісы і ў мікрараёнах горада.

Паводле словаў саміх сябраў ініцыятыўных груп, збор подпісаў пакуль ідзе стрымана, прычым гэта тычыцца як альтэрнатыўных вылучэнцаў, так і дзеючага кіраўніка дзяржавы. Людзі падыходзяць да інфармацыйных стэндаў, цікавяцца звесткамі пра магчымых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, але свае подпісы ставяць адзінкі. Замінае працэсу і той факт, што далёка не ўсе грамадзяне маюць з сабой пашпарт, каб дадзеныя гэтага дакумента былі пазначаныя ў падпісным аркушы.

Акрамя інціытыўных груп Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна планавалі пачаць збор подпісаў у Брэсце і прыхільнікі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, але раніцай 23 ліпеня на чыгуначным вакзале міліцыя затрымала актывістку АГП Аліну Літвінчук, яка везла з Мінска пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы Лябедзькі, што жывуць у Брэсцкім рэгіёне.

Звесткі пра гэтае здарэнне былі перададзены ў ЦВК, сакратар якой Мікалай Лазавік пазней патлумачыў, што Літвінчук была затрыманая паводле адміністрацыйнай справы, “не звязанай з выбарамі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international