Упершыню за 18 апошніх гадоў у Бярозе дазволілі пікет 27 ліпеня

2015 2015-07-23T16:13:32+0300 2015-07-23T17:12:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскі райвыканкам упершыню за апошнія 18 гадоў дазволіў у раённым цэнтры пікет да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Бярозаўскі райвыканкам пры гэтым перанёс месца правядзення мерапрыемства ад уваходу Цэнтральнага стадыёна ў цэнтры горада на стадыён мікрараёна Паўночны на ўскрайку. Перанос матываваны тым, што 27 ліпеня будзе праводзіцца спартыўнае мерапрыемства на Цэнтральным стадыёне (гульня футбольных каманд на першынство Бярозаўскага раёна, пачатак у 18.30).

Такім чынам, пікет адбудзецца 27 ліпеня на стадыёне мікрараёна Паўночны г. Бярозы з 18:00 да 19:00 з мэтаю адзначэння 25-х угодкаў прыняцця 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі пра суверэнітэт (незалежнасць) БССР. Крыніцай фінансавання масавага мерапрыемства заяўнікі назвалі ўласныя сродкі; мяркуемая колькасьць ўдзельнікаў пікета -- да 10 чалавек; выкарыстанне піратэхнічных вырабаў падчас пікету не прадугледжана.

Атрымаўшы дазвол, у сціслы тэрмін заяўнікі пачалі працэдуру заключэння неабходных дамоў з бальніцай, міліцыяй і жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Згодна з рашэннем райвыканкама ад 09.02.2010 г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”, заяўнікі акцыі павінны складаць дамовы з адпаведнымі службамі толькі пасля атрымання дазволу ад райвыканкама, а за дзень да самога мерапрыемства павінны прадаставіць дамовы ў райвыканкам.

Дазвол быў атрыманы 21 ліпеня, за 5 дзён да пікету. Але ў гэтыя 5 дзён уваходзіць 2 выходныя. Тамкім чынам, на ўсе арганізацыйныя справы застаецца 3 дні.

Ад супрацоўнікаў міліцыі дамову заяўнікі ўжо атрымалі на рукі. Сваю працу па ахове пікета праваахоўнікі ацанілі у 4 млн. 61 тыс. рублёў (!!!). На дзесятак пікетоўшчыкаў накіроўваецца 10 міліцыянераў: 5 шараговых супрацоўнікаў РАУС і 5 з ліку кіруючага складу ад 16:00 да 19:30. Довады заяўнікаў, што ім не патрэбна столькі міліцыі і столькі гадзін іх працы на ўсёй тэрыторыі стадыёна, калі яны будуць стаяць каля ўваходу на стадыён, плёну не далі. У адказ пачулі яны: мы яшчэ транспарт сюды не ўключылі.

У ЖКГ дамову заяўнікам на рукі не далі, сказалі, што дашлюць, але калі атрымаюць яе праз пошту заяўнікі пікету – невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international