Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі адзначым разам!

2015 2015-07-23T15:44:48+0300 2015-07-23T15:45:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnascj-408..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 жніўня дэмакратычная грамадскасць многіх краін свету адзначае Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі.

Правядзенне гэтага дня было ініцыявана яшчэ ў 2012 годзе кааліцыяй няўрадавых арганізацый розных краін для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў краіне. Гэтая дата – не выпадкова абраны дзень. Менавіта тады, 4 жніўня 2012 года, быў  арыштаваны беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

 «Мы будзем адзначаць гэты дзень штогод, да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца: пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды: свабода выказвання меркавання, сходаў і аб'яднанняў»,- гаворыцца ў Маніфесце  ўдзельнікаў грамадзянскіх і праваабарончых груп, арганізацый, людзей добрай волі з розных краін.

Актывісты, праваабаронцы і людзі добрай волі больш чым з 20 краінаў свету сваімі дзеяннямі выказваюць салідарнасць з людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу. Дзеля гэтага рыхтуюцца і распаўсюджваюцца асветніцкія ўлёткі, ладзяцца пікеты і флэш-мобы, праводзяцца кінапаказы, дэбаты, выставы, пішуцца паштоўкі палітвязням.

Ужо сёння кожны з нас можа далучыцца да акцыі # 4Aug і падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць. Што дзеля гэтага можна рабіць?1.Падпісацца на паблік Дня салідарнасці Вконтакте, Фэйсбук, Твітэр: vk.com/bysoliday, facebook.com/bysoliday, twitter.com/soli_days.

2. Распаўсюдзiць інфармацыю аб Міжнародным Дні салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі з запрашэннем далучыцца праз свой блог, сайт, у сацыяльных сетках і г.д.

3. Павесіць банэр акцыі на сваім інфармацыйным рэсурсе.

4. Прымацаваць picbage «васілёк» да сваёй аватарка ў сацыяльных сетках (https://goo.gl/Qo7BYv або https://goo.gl/SJl5As).

5. Пісаць паведамленні па тэматыцы акцыі і паведамляць пра свае дзеянні ў Twitter, Facebook і іншых сацыяльных сетках (з хаштэгам # 4Aug).

6. Расказаць аб людзях і арганізацыях, якія сваімі дзеяннямі ствараюць творчыя, грамадзянскія, экалагічныя і іншыя альтэрнатывы. (Http://by.soli-day.org/heroes)

Падрабязнасці на сайце Акцыі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international