У Гомелі і Рэчыцы ініцыятыўныя групы пачалі збор подпісаў за кандыдатаў (фота)

2015 2015-07-23T14:34:54+0300 2015-07-23T14:35:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-zbor-liabedz-5.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 ліпеня ў Гомелі і Рэчыцы ініцыятыўныя групы пачалі збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў.

Так, 23 ліпеня ў Гомелі збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Анатоля Лябедзькі актывісты АГП. Пікеты праходзяць на пляцоўках каля універмагу «Гомель», ААТ «Камінтэрн» і каля Давыдаўскага рынку. Каля рынку ў актывістаў узніклі некаторыя праблемы: падышлі два незнаёмых чалавекі ў цывільным і запатрабавалі паказаць дакументы, што сябры ініцыятыўнай групы маюць права збіраць тут подпісы. Спасылкі на рашэнне гарвыканкама, што дадзеная пляцоўка не ўваходзіць у спіс забароненых, невядомых не задаволіла. Але ў выніку яны ўсё ж адыйшлі.

Ахоўнікі ўнівермагу «Гомель» спрабавалі даводзіць актывістам АГП, што яны не маюць права праводзіць на пляцоўцы каля гандлёвага аб'екту пікет і збіраць подпісы. Іх накіравала «разабрацца» загадчыца ўнівермагу. Ахоўнікам прадставілі копію рашэння гарвыканкама, што дадзеная пляцоўка не з'яўляецца забароненай, але яны ўсё ж папрасілі членаў ініцыятыўнай групы адысці на 15 метраў убок, каб «не перашкаджаць пакупнікам».

Мінакі праяўляюць актыўнасць, падыходзяць, цікавяцца, але подпісы ставяць не ўсе. Адна жанчына перадпенсійнага ўзросту прызналася, што баіцца, бо «потым з КДБ не выберашся». Яе спадарожнік адзначыў, што згодны галасаваць за любога кандыдата, толькі не за цяперашняга прэзідэнта.

Тут жа, на адлегласці 50 метраў, пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі праводзяць грамадзяне з сімволікай «ФПБ» і «Белай Русі».

«З тых людзей, хто падыходзіў, пераважная большасць выказвалася, што трэба ўжо змяняць дзейснага прэзідэнта на больш маладога і годнага. Толькі адзін чалавек сказаў, што калі да ўлады прыйдзе Анатоль Лябедзька, то будзе як ва Украіне, але гэта быў адзінкавы выпадак», - адзначыў намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.

Таксама ў Гомелі распачалі пікеты па збору подпісаў сябры ініцыятыўнай групы лідара партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна.

У Рэчыцы на рынку «Славянскі» сёння праходзіць першы пікет па збору подпісаў у падтрымку Таццяны Караткевіч. Па словах назіральніка Валеры Пуціцкага, жыхары Рэчыцы праяўляюць актыўнасць да магчымага кандыдата ў прэзідэнты, ставяць подпісы.

Фота №№1-6 -- Гомель, фота №№7-9 -- Рэчыца

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international