Гродна, Баранавічы, Бабруйскі раён: старшынямі ТВК абраны “правераныя” кадры (дадаецца)

2015 2015-07-23T10:54:09+0300 2015-07-23T14:53:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-1-pasedzannetvk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы, першае паседжанне гарадской выбарчай камісіі

Баранавічы, першае паседжанне гарадской выбарчай камісіі

Гродна

На першых паседжаннях чатырох тэрытарыяльных камісій у Гродне, якія прайшлі 21 і 22 ліпеня, старшынямі ТВК абраныя сябры камісій, якія ўжо не першы раз іх узначальваюць. Так, старшынём Гродзенскай абласной ТВК стаў Валерый Саўко, старшынёй Гродзенскай раённай ТВК – Святлана Дабрыян, старшынём ТВК Кастрычніцкага раёну – Уладзімір Хлябіч. Яны ўзначальвалі адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі і падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Менш вядомы па папярэдніх выбарчых кампаніях старшыня ТВК Ленінскага раёну – Сяргей Сямашка, прадстаўнік арганізацыі “Белая Русь”.

22 ліпеня Гродна наведаў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, які праводзіў для прадстаўнікоў тэрытарыяльна-выбарчых камісій навучанне.

Баранавічы

22 ліпеня ў вялікай зале гарвыканкама адбылося першае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім былі абраны старшыня, намеснік і сакратар ТВК. Адначасова быў зацверджаны графік працы камісіі на ліпень 2015 года. Усе кіруючыя пасады выбарчай камісіі занялі прадстаўнікі гарвыканкама і дзяржаўных структур.

Адкрыла першае пасяджэнне ТВК кіраўнік арганізацыйна-кадравага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяны Чылік. Па яе прапанове старшынём ТВК была абрана Тамара Шукала, член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №5 г. Баранавічы”. Падчас выбараў дэпутатаў мясцовага савета 27 склікання ў 2014 годзе кіравала Баранавіцкай гарадской ТВК.

Яе намеснікам стала Таццяна Карпік, галоўны рэдактар афіцыйнай газеты гарвыканкама “Наш край”, а сакратаром камісіі выбралі Марыну Рамахіну, загадчыцу сектарам па ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама. Выбары адбываліся на безальтэрнатыўнай аснове.

Было абвешчана, што ТВК будзе працаваць з панядзелка да пятніцы ў кабінеце 103 Баранавіцкага гарвыканкама з 10.00 да 19.00 (перапынак з 14.00 да 15.00), у суботу з 10.00 да 14.00.

На пасяджэнні, якое цягнулася каля 20 хвілінаў, прысутнічалі карэспандэнты афіцыйнай газеты “Наш край” і недзяржаўнай газеты “Intex-press”, а таксама прадстаўнік Баранавіцкай філіі БХК праваабаронца Вячаслаў Болбат.

Бабруйскі раён
На першым арганізацыйным пасяджэнні Бабруйскай раённай камісіі па выбарах былі абраныя старшыня і сакратар - Валеры Казлоў і Святлана Семянчукова. Абодва маюць вопыт працы ў выбарчых кампаніях. А на апошніх выбарах у мясцовыя Саветы яны працавалі разам у такім жа тандэме - старшыня і сакратар камісіі.
Пра Валерыя Казлова вядома, што ён адказны сакратар Бабруйскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. У склад камісіі вылучаўся ад свайго аб'яднання. Сакратар камісіі Святлана Семянчукова - супрацоўніца райвыканкаму, намеснік галоўнага бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму. Вылучалася ад грамадзян.
Агулам у складзе Бабруйскай раённай камісіі будзе працаваць 11 сябраў. І хаця сайт бабруйскага райвыканкаму http://bobruisk-rik.gov.by/elect2015 паведамляе месцы працы толькі старшыні і сакратара камісіі, іншыя яе сябры далёка не шараговыя грамадзяне. Нават тыя з іх, хто намінальна вылучаўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў, насамрэч маюць адносіны да ўлады і праўладных арганізацый, як і ў выпадку з фармаваннем двух бабруйскіх гарадскіх камісій. http://spring96.org/be/news/78632
Ад Бабруйскай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза адукацыі і навукі ў раённую камісію патрапілаТаццяна Бокач, яна старшыня гэтай арганізацыі. Яўгенія Доўнар, калега старшыні камісіі па грамадскай дзейнасці, вылучалася шляхам збору подпісаў. Яна старшыня Савета ветэранаў.
Леанід Краўчанка - дырэктар "Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрнату", вылучаўся ад выбаршчыкаў свайго працоўнага калектыву. Вераніка Падаляк - першы сакратар Бабруйскага раённага камітэта БРСМ, вылучалася ад арганізацыі.
Ірына Старавойтава, калега сакратара камісіі, начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкаму, таксама мае вопыт працы ў выбарчых кампаніях. Шлях вылучэння - ад выбаршчыкаў працоўнага калектыву Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта.
Таццяна Тарасевіч, дырэктар "Бабруйскага раённага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", вылучалася ад Бабруйскай раённай арганізацыі аб'яднання «Белая Русь». Валерыя Тарасава, вядучы спецыяліст Палацу грамадзянскіх абрадаў бабруйскага гарвыканкаму вылучалася ад выбаршчыкаў. Сяргей Феднеў - старшыня Бабруйскага райкаму прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, вылучаўся ад свайго прафсаюзу.
Наталля Якімава, якая працуе кіраўнічкай спраў Бабруйскага райвыканкаму, вылучалася ў камісію ад "Беларускага саюзу жанчын". На выбарах у мясцовы Савет яна была намесніцай старшыні выбарчай камісіі - Валерыя Казлова.

Фота: першае пасяджэнне 22 ліпеня Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international