Мінская гарадская камісія: 38,5% -- складу 2010 года, 61,5% -- складу 2014

2015 2015-07-23T10:06:58+0300 2015-07-23T10:06:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mengarvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З вылучаных дзевяці прадстаўнікоў апазіцыйных партый толькі тры будуць працаваць у тэрытарыяльных камісіях сталіцы. Зміцер Каспяровіч ад Партыі БНФ – у Мінскай гарадской, Юры Суарэс ад Партыі “Справядлівы свет” – у Савецкай раённай і Надзея Шомчанка ад Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі (Грамада) – у Завадской.

Пры гэтым у гарадскую камісію ўвайшлі 5 прадстаўнікоў са складу гэтай жа камісіі з прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., а ў параўнанні са спісам 2014-га (мясцовыя выбары) мінская гарадская камісія займела ўсяго 5 новых сябраў. Гэта Арцём Цуран – кіраўнік упраўлення арганізацыйна-кадравай працы Мінгарвыканкама, Павел Кікель – сакратар Мінскага гаркома партыі КПБ (на выбарах-2010 быў назіральнікам у гэтай жа камісіі ад КПБ), Зміцер Каспяровіч – актывіст Партыі БНФ, а таксама спадары Клішэвіч і Шаўцоў.

– Калі суаднесці склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі 2015 г. з яе складам ў 2010-м, то ў нязменным выглядзе засталося 38,5% яе прадстаўнікоў, а ў параўнанні з 2014-м – 61,5%, – зазначыла Валянціна Свяцкая, прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. – Перад тым, як прыйсці на паседжанне, я паспрабавала знайсці інфармацыю пра склады камісій з былых выбарчых кампаній – прэзідэнтскай 2010 г. і зусім нядаўняй – выбараў у мясцовыя Саветы 2014-га. Ні на сайце ЦВК, ні Мінгарвыканкама гэтых звестак няма. Але, дзякуючы архіву газеты “Мінскі кур’ер” і інтэрнэт-старонцы адміністрацыі Фрунзенскага раёну, я здабыла гэтыя матэрыялы. Падчас абвяшчэння складу гарадской камісіі на паседжанні прэзідыумаў Мінгарвыканкама і Мінгарсавета, я ўзяла спіс 2014 года і проста стала адзначаць “птушачкай” прозвішчы тых, хто ўвайшоў у склад сёлетняй камісіі – іх набралася 8 чалавек.

У склад Мінскай гарадской камісіі было вылучана 8 прадстаўнікоў палітычных партый (40%), 11 чалавек ад грамадскіх аб’яднанняў (55%), 2 чалавекі – шляхам збору подпісаў грамадзян (5%).

У раённыя камісіі было вылучана 25 (18,7%) чалавек ад палітычных партый, 69 (59,1%) – ад грамадскіх аб’яднанняў, 14 чалавек – ад працоўных калектываў і 26 – шляхам збору подпісаў ад грамадзян.

23 ліпеня павінна адбыцца першае паседжанне Мінскай гарадской выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international