Брэст: назіральніку дазволілі прысутнічаць на пасяджэнні камісіі без акрэдытацыі

2015 2015-07-23T10:00:18+0300 2015-07-23T10:07:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-vybary-2015-kamisia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арганізацыйнае пасяджэнне Маскоўскай раённай  тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта у Брэсце

Арганізацыйнае пасяджэнне Маскоўскай раённай тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта у Брэсце

22 ліпеня адбылося арганізацыйнае пасяджэнне Маскоўскай раённай г.Брэста тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Вадзім Краўчук папрасіў прысутнага назіральніка ад БХК Уладзіміра Вялічкіна пакінуць памяшканне, таму як “камісія яшчэ не ўтвораная”, і пачакаць на калідоры пакуль не пазавуць. Праз 10 хвілін кіраўнік адміністрацыі пакінуў памяшканне і назіральнік быў запрошаны. Пасяджэнне праходзіла ў складзе 12 чальцоў камісіі (адзін быў у службовай паездцы) пад старшынствам Галіны Янголенка.

Першым пытаннем было ці дазволіць назіральніку прысутнічаць на пасяджэнні камісіі без акрэдытацыі. Адзінагалосна прынята рашэнне – дазволіць.

Другім пытаннем было абранне кіруючага органа камісіі. Старшынём камісіі была абраная Галіна Янголенка, якая працуе загадчыцай дзіцячага садка № 69 у Брэсце; намеснікам старшыні быў абраны Аляксандр Уласавец, намеснік старшыні кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста; сакратаром абралі Іну Акімаву, галоўнага спецыяліст аддзела адукацыі Маскоўскага раёна г.Брэста.

 Па наступных пытаннях вызначыліся з аплатай вызваленых чальцоў камісіі. Адну стаўку падзялілі на 4 асобы. Графік працы быў вызначаны адпаведна заканадаўству. Намесніку старшыні камісіі было даручана скласці графік дэжурства ў камісіі ў 2 змены, а таксама скласці спіс адрасоў і тэлефонаў чальцоў камісіі.

 На заканчэнне пасяджэння старшыня камісіі паведаміла назіральніку, што яму патэлефануюць і скажуць, калі прыйсці і атрымаць пасведчанне аб акрэдытацыі. Пасяджэнне доўжылася нейкіх 8 хвілінаў.

“Берасцейская Вясна” 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international