Сёння пачынаецца збор подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты

2015 2015-07-23T12:08:00+0300 2015-07-23T09:37:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-podpisy-06102012a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 ліпеня - першы дзень збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі за кандыдатаў у прэзідэнты.

Збор подпісаў будзе адбывацца амаль месяц - да 21 жніўня. Як раней было вызначана Мінгарвыканкамам і выканкамамі іншых гарадоў, пікітаванне дазволена ў строга абмежаваных месцах і ў перыяд з 8 да 22 гадзінаў. Акрамя таго, у гэты перыяд забаронена агітацыя: людзям можна толькі распавядаць пра кандыдата, або паказаць улётку, але аддаць яе нельга, бо гэта будзе парушэннем.

За гэты час сябрам ініцыятыўных груп трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Пасля гэтага ЦВК вызначыць, хто з кандыдатаў зможа працягваць удзел у выбарчай гонцы.

Нагадаем, 20 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 8 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Так змагацца за права кіраваць краінай бліжэйшыя 5 год будуць дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, прадстаўніца кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццяна Караткевіч, беспрацоўная Жанна Раманоўская, лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і эканаміст Віктар Цярэшчанка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international